Бітва пад Галоўчынам

(Пасля перасылкі з Бітва пры Галоўчыне)

Бі́тва пад Галоўчынам — бітва Вялікай Паўночнай вайны паміж расійскімі і шведскімі войскамі, адбылася 3 (14 ліпеня; 4 ліпеня паводле шведскага календара) 1708 года паблізу мястэчка Галоўчын (цяпер Бялыніцкі раён), шведы на чале з Карлам XII узялі ўпэўненую перамогу. Шведскі кароль лічыў гэту перамогу адной са сваіх самых улюбёных [8].

Бітва пад Галоўчынам
Асноўны канфлікт: Вялікая Паўночная вайна (1700—1721)
Шведскі план бітвы (1708)
Шведскі план бітвы (1708)
Дата14 ліпеня 1708
МесцаГалоўчын (цяпер у Беларусі)
ВынікПерамога шведаў
Праціўнікі
ШвецыяРасія
Камандуючыя
Карл XII, Карл Густаў РэншэльдБарыс Шарамецеў, Аляксандр Меншыкаў, Анікіта Рапнін
Сілы бакоў
12 500[1]28 000[2]
Страты
Ад 238[3] да 255[4] забітымі, ад 1028[5] да 1219[4] параненыміАд 350 забітымі[4] да 4500 забітымі і параненымі[6][7]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадгісторыя

Вясной і напачатку лета 1708 года шведская армія прасоўвалася ўсё далей на ўсход, прымусіла расіян адступаць. Урэшце, расіяне ўмацаваліся на рацэ Вабіч паблізу Галоўчына. Карл XII, пакінуў у Беразіне 2 тысячы салдат, 20 чэрвеня (1 ліпеня) 1708 падышоў разам з авангардам, двума палкамі лейб-гвардыі і валахамі да Вабіча[9]. На супрацьлеглым беразе ракі знаходзіўся узброены шматлікімі гарматамі расійскі лагер, вакол быў пракапаны роў. Шведскаму каралю спатрэбілася пару дзён, каб падрыхтавацца да пераходу цераз балоцістую раку і атакаваць расіян.

Бітва

3 (14 ліпеня, 4 ліпеня паводле шведскага календара), а 2 гадзіне шведская артылерыя пачала паліць па расійскіх умацаваннях. Адначасова кароль і некалькі яго палкоў (у т.л. 4 пяхотных, частка драгунаў і драбантаў) перайшлі Вабіч і атакавалі левы расійскі фланг[10]. Камандуючы рускімі Анікіта Рапнін паслаў за дапамогай, але ўбачыў, што яго войска пачынае здаваць пазіцыі, загадаў адступаць.

Побач поля бою знаходзілася большая частка расійскай кавалерыі (каля 10 000 чал.) на чале з фельдмаршал-лейтэнантам фон дэр Гольцам, у т.л. брыгада Іфлянда, якая рыхтывалася напасці на Доларнскі і Вестманландскі палкі шведаў. Але шведская кавалерыя на чале з Рэншэльдам атакавала іх першай, акрамя таго, на дапамогу падышлі драбанты, лейб-гвардыя і частка Смоландскага кавалерыйскага палка, і брыгада Іфлянда кінулася наўцёкі. Пасля гэтага, пад націскам шведаў пачала ўцякаць і ўся кавалерыя фон дэр Гольца.

Шарамецеў, які знаходзіўся на поўнач ад поля бою, спачатку нясмела спрабаваў удзельнічаць у галоўным баі, але ўрэшце вырашыў адступіць, пакуль шведскі кароль не напаў на яго. Рэшткі дывізіі Рапніна адступілі да Шклова.

Страты расіян у бітве склалі, паводле розных звестак, ад 350 забітымі[4] да 4500 забітымі і параненымі[6][7]. Адзін з удзельнікаў бітвы, шведскі афіцэр Леангард Каг піша ў сваім дзённіку пра 1028 чалавек забітымі, а таксама «вялікі натоўп палоннымі, 14 гармат і вялікую колькасць амуніцыі»[3].

Шведы страцілі ад 238[3] да 255[4] забітымі і ад 1028[5] да 1219[4] параненымі.

Наступствы

Медаль, адліты на загад караля Карла XII у 1708 годзе ў гонар перамогі шведаў пад Галоўчынам.
Яшчэ адзін медаль, адліты ў 1708 годзе ў гонар перамогі шведаў пад Галоўчынам.

Карл XII вельмі высока цаніў перамогу пад Галоўчынам і загадаў выбіць памятны медаль з надпісам: «Пераможаныя лясы, балоты, аплоты і непрыяцелі»[11].

Ужо праз некалькі дзён пасля перамогі, 7 (17 ліпеня) шведы ўрачыста ўвайшлі ў Магілёў[12].

Расіяне адступілі за Дняпро. На ваеннай нарадзе ў Шклове расійскае камандаванне вырашыла адступаць у Горкі.

У Горках адбыўся суд над генераламі фон дэр Гольцам, Чамберсам і Рапніным. Апошні быў разжалаваны. Салдатаў, параненых у спіну, абвінавацілі ва ўцёках і пакаралі смерцю.

Ушанаванне памяці

Мемарыяльны камень на месцы бою 1708

У 2008 годзе, да 300-годдзя бітвы, у Галоўчыне мясцовым энтузіястам, краязнаўцам і былым настаўнікам Васілём Цыркуновым пастаўлены мемарыяльны камень[13].

Зноскі

Літаратура