Вайна на ўсходзе Украіны

узброены канфлікт паміж прарасійскімі сіламі і Украінай

Вайна́ на ўсходзе Украі́ны, таксама Вайна́ ў Данба́се (укр.: Війна на сході України) — пашырэнне расійскага ўварвання з Крыму, дзе адбывалася з 20 лютага па 18 сакавіка 2014 года[7], на ўсходнія вобласці Украіны дыверсійнымі падраздзяленнямі расійскага войска[8]. Пачалося з захопу адміністрацыйных будынкаў у Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях. Суправаджалася перакідам некалькіх дзясяткаў тысяч расійскіх ваенных на мяжу з Украінай пад выглядам вучэнняў. Пасля іх сканчэння расійскія войскі засталіся на мяжы замест вяртання ў месцы сталага знаходжання[9]. Уварваннем з захопленых на ўсходзе земляў кіраваў палкоўнік Галоўнай разведвальнай управы (ГРУ) Расіі Ігар Гіркін з мянушкай Стралкоў (або Стралок), які 26 лютага прыляцеў ва Украіну з Масквы[10].

Вайна на усходзе Украіны
Асноўны канфлікт: Расійска-ўкраінская вайна
     Гарады пад кантролем сепаратыстаў     Тэрыторыя пад кантролем сепаратыстаў     Гарады пад кантролем урадавых войскаў     Тэрыторыя пад кантролем урадавых войскаў
     Гарады пад кантролем сепаратыстаў     Тэрыторыя пад кантролем сепаратыстаў     Гарады пад кантролем урадавых войскаў     Тэрыторыя пад кантролем урадавых войскаў
Датаз 6 красавіка 2014
МесцаДанецкая і Луганская вобласці Украіны
Праціўнікі
Сцяг Украіны Украіна
добраахвотнікі з Беларусі, Грузіі, Харватыі, Швецыі і інш.
Ваенныя дарадцы:
Сцяг Канады Канада
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія[1]
Сцяг ЗША ЗША[2]
Сцяг Польшчы Польшча[3]
Сцяг Латвіі Латвія
Сцяг Літвы Літва
Сцяг Данецкай Народнай Рэспублікі Данецкая Народная Рэспубліка
Сцяг Луганскай Народнай Рэспублікі Луганская Народная Рэспубліка
Сцяг Расіі Расія (адмаўляе свой удзел)
добраахвотнікі з Беларусі, Германіі, Іспаніі, Расіі, Сербіі і інш.
Камандуючыя
Сцяг Украіны Аляксандр Турчынаў
Сцяг Украіны Пётр Парашэнка
Сцяг Украіны Уладзімір Зяленскі
Сцяг Данецкай Народнай Рэспублікі Аляксандр Барадай
Сцяг Данецкай Народнай Рэспублікі Аляксандр Захарчанка
Сцяг Луганскай Народнай Рэспублікі Валерый Болатаў
Сцяг Луганскай Народнай Рэспублікі Ігар Платніцкі
Сцяг Расіі Уладзімір Пуцін (адмаўляе свой удзел)
Сілы бакоў
50 тыс.20 тыс. (лета 2014)[4]
Страты
2.112+ забітых (14 мая 2015)[5]дакладная колькасць невядома
Агульныя страты
6.362+ забітых, 15.775+ параненых (15 мая 2015)[6]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прычына і нагода

Прычынай паслужыў паспяховы захоп Крыму, які дазволіў перакінуць адтуль дыверсійныя падраздзяленні расійскага войска на чале з палкоўнікам ГРУ Расіі Ігарам Гіркіным. Нагодай для пашырэння ўварвання паслужыла просьба 1 сакавіка былога[11] прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча да прэзідэнта Расіі Пуціна «выкарыстаць узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі для.. абароны насельніцтва Украіны», бо быццам «бяспека людзей, асабліва на паўднёвым усходзе.. пад пагрозай»[12]. Аднак 15 красавіка назіральнікі ААН, якія працавалі ва Украіне да 2 красавіка ўключна, адзначылі ў сваёй справаздачы адсутнасць пагрозы для рускіх ва Украіне і паслядоўнае распальванне нянавісці з боку расійскай прапаганды[13].

Храналогія падзей

Харкаўская вобласць

26 лютага прыхільнікамі саюзу з Расіяй, на флягштоку каля будынку харкаўскай гарадскай рады, быў вывешаны расійскі сцяг. Гэта адбылося пад час мітынгу, арганізаванага рухам «Працоўная Харкаўшчына». Мітынгоўцы выкрыквалі лозунгі накшталт «Расія-Севастопаль-Харкаў», «не аддамо Харкаў, адстаім свой горад» (мелася на ўвазе «адстаім ад новай улады»)[14].

1 сакавіка ў Харкаве адбыўся яшчэ адзін прарасійскі мітынг, пад час якога быў захоплены будынак абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Некаторыя штурмуючыя былі ўзброены прынамсі траўматычнай зброяй. Пад час штурму былі траўмаваны 97 чалавек[15][16]. Міліцыя не перашкаджала штурмуючым[крыніца?]. Непадалёк ад адміністрацыі, на вуліцы Пушкінскай у момант штурму быў заўважаны шэраг (прыкладна 9-10) аўтобусаў з расійскімі нумарамі, што дала падставу меркаваць пра так званых «расійскіх турыстаў»[17].

4 сакавіка некалькі сотняў чалавек паспрабавалі ўзяць штурмам Харкаўскую абласную дзяржаўную адміністрацыю, дзе а 12.00 павінна было пачацца прадстаўленне новага старшыні АДА Ігара Балута. Да будынку адміністрацыі прыйшлі некалькі сотняў чалавек з георгіеўскімі стужкамі і з дзвюма сцягамі (адзін РФ і адзін сцяг СССР). Яны паспрабавалі ўварвацца ўнутар будынку, але ўваход быў акружаны міліцыяй, якой хутка стала больш за пратэстуючых. Пасля няўдачы штурму дэманстранты пачалі скандаваць лозунгі: «Харкаў — наш горад!», «Рэферэндум!», і «Расія!»[18].

Данецкая вобласць

Паводле выдання «ОстроВ» 12 мая атрад на чале з расійскім грамадзянінам Сяргеем Здрылюком (мянушка Абвер), падначаленым расійскаму палкоўніку ГРУ Гіркіну, гвалтам прымусіў Рамана Лягіна абвясціць сфальсіфікаваны вынік незаконнага рэферэндуму аб выхадзе вобласці са складу Украіны[19].

На 19 мая цягам папярэдніх 2 тыдняў украінскія снайперы забілі ў Славянску звыш за 100 падначаленых палкоўніку ГРУ Расіі Гіркіну дыверсантаў, сярод якіх пераважалі этнічныя чачэнцы і асеціны[20].

22 мая пад Валнавахай атрад падпалкоўніка ГРУ Расіі Ігара Безлера (мянушка Бес) забіў 16 украінскіх ваенных[21].

5 чэрвеня пры адбіцці налёту з Расіі на прапускны пункт «Марынаўка» ўкраінскія памежнікі забілі 15 дыверсантаў і знішчылі тры грузавікі і адзін бронетраспарцёр (БТР) нападнікаў[22].

Станам на 6 ліпеня сілы ўкраінскай арміі, а таксама добраахвотніцкіх батальёнаў вызвалілі ад сепаратысцкіх сіл гарады Славянск і Краматорск (паўночны захад Данецкай вобласці). Сутычкі працягваюцца на межах іншых тэрыторый, якія знаходзяцца пад кантролем сепаратыстаў[23].

Данецк

1 сакавіка на плошчы Леніна быў арганізаваны прарасійскі мітынг (паводле саслоўя на 13.30 ля будынку Данецкай адміністрацыі знаходзілася каля 4 тысяч чалавек). Прарасійскія актывісты заклікалі сваіх прыхільнікаў усталяваць намётавае мястэчка ля будынку Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі і абралі новага «народнага губернатара» Паўла Губарава, які адразу запатрабаваў ад сілавікоў даць прысягу на вернасць «народнай уладзе», што супярэчыць працэдуры і рэгламенту прызначэння кіраўнікоў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Мітынгоўцы прынеслі вялікі сцяг Расіі і пачалі выкрыкваць лозунгі накшталт «Расія», «Слава Беркуту». Праз некаторы час адбылася спроба штурму будынку абласной адміністрацыі. Пад час штурму былі траўмаваны 97 чалавек (ва ўсіх траўмы ад удараў розных частак цела, два чалавекі атрымалі раненні з траўматычнай зброі)[24][25].

3 сакавіка дэпутаты заблакаванай абласной дзяржаўнай адміністрацыі прынялі рашэнне аб правядзенні рэферэндуму адносна статусу Данецкай вобласці[26], што не адпавядае заканадаўству дзяржавы адносна правядзення рэферэндуму.

Бачачы складаную сітуацыю і маючы на ўвазе наяўнасць каардынат мітынгоўцаў расійскага грамадзянства, 4 сакавіка губернатар Данецкай вобласці Сяргей Тарута прапанаваў неадкладна зрабіць больш жорсткі кантроль за расійскімі грамадзянамі на ўездзе ва Украіну (а калі патрабуецца, то забараніць уезд у краіну ўсім «сумнеўным людзям»)[27].

5 сакавіка адбылося адразу 2 мітынгі. Адзін у падтрымку адзінства Украіны (каля 10 000 чалавек сабраліся на плошчы Леніна), другі — прарасійскі (1 500 чалавек сабраліся ля будынку абласной адміністрацыі). Паводле непацверджаных звестак большасць удзельнікаў прарасійскага мітынгу былі жыхарамі Расіі. Праз некаторы час прарасійскія мітынгоўцы пайшлі на штурм адміністрацыі (адміністрацыя была загадзя заблакаваная праваахоўнікамі, аднак гэта не стала для мітынгоўцаў перашкодай)[28].Пасля завяршэння мітынгу прыхільнікаў адзінства Украіны на мітынгоўцаў напалі людзі з ліку прыхільнікаў прарасійскіх сепаратысцкіх сіл. Яны распылілі ў натоўпе газ, кінулі некалькі дымавых шашак, пасля чаго завязалася бойка паміж удзельнікамі двух процілеглых мітынгаў. У ходзе бойкі пацярпелі 7 чалавек.У гэты ж дзень невядомымі ўзброеннымі людзьмі быў захоплены Данецкі тэлецэнтр[29].

6 сакавіка, праваахоўнымі органамі былі вызвалены ўсе[крыніца?] захопленныя будынкі. Затрымана 70 чалавек, сярод якіх — Павел Губараў (самаабраны губернатар Данбаса).[30]

26 мая пры вызваленні аэрапорту Данецку ўкраінскія войскі забілі 38 захопнікаў[31], 31 з якіх апынуўся расійскім грамадзянінам. 28 мая з морга на грузавіку назад у Расію выправілі ў трунах 31 цела расійскіх дыверсантаў[32], сярод якіх быў інструктар Цэнтру спецыяльнага прызначэння ФСБ Расіі Сяргей Ждановіч (ураджэнец і жыхар г. Электрагорску, Маскоўская вобласць)[33].


Луганская вобласць

2 сакавіка зноў адбыўся мітынг перад будынкам Луганскай адміністрацыі, на якім мітынгоўцы прынялі рэзалюцыю аб правядзенні ў рэгіёне рэферэндуму аб адлучэнні Данбаса ад Украіны. Арыентыровачная дата рэферэндуму — 10 сакавіка. Прызначэнне рэферэндуму не адпавядае заканадаўству дзяржавы.

У гэты ж час, у самім будынку адміністрацыі праходзіла пасяджэнне абласной рады з парадкам дня «Аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне». А 14-й гадзіне, кіраўнік «Луганскай гвардыі» Аляксандр Харытонаў перадаў дэпутатам рэзалюцыю рашэння аб звароце да Уладзіміра Пуціна з просьбай уводу войскаў на тэрыторыю Луганскай вобласці. Аднак дэпутаты прынялі рашэнне не падтрымліваць рэзалюцыю мітынгоўцаў ні па аддзяленні, ні па ўвядзенні расійскіх войскаў. Мітынгоўцаў гэта рашэнне не задаволіла, і а 15 гадзіне людзі ў масках, з расійскімі сцягамі і са шчытамі зламалі вароты і дзверы ў будынку і прарваліся ў раду. Дэпутатам давялося спешна пакідаць будынак праз чорны ход. На даху АДА ўзнялі расійскі сцяг[34].

Уначы 22 мая тры грузавікі «КамАЗ» справабавалі прарвацца ва Украіну побач з памежнай заставай, аднак праз абстрэл украінскім памежным нарадам «Краснадон» грузавікі развярнуліся і з'ехалі назад на расійскую тэрыторыю. Тым часам украінскія памежнікі аддзелу памежнай службы «Станічная Луганская» ў ходзе перастрэлкі адбілі налёт 30 нападнікаў, якія выкарыстоўвалі таксама гранатамёты і гранаты[35].

Прыблізна а 4:00 27 мая калона грузавікоў і легкавікоў, што перавозіла зброю і расійскіх дыверсантаў і наймітаў[36], з боем прарвалася праз украінскую мяжу ля пасёлка Астахава[37]. 7 чэрвеня з боку расійскага сяла Новая Надзежда ва Украіну праз мяжу прарваліся 6 БТРаў, 6 грузавікоў КамАЗ і палівазапраўнік з гарматай[38].

Юрыдычныя наступствы

Міністэрства юстыцыі Украіны прызнала антыканстытуцыйнымі і з адсутнасцю юрыдычнай моцы (нелегітымнымі, часткова — пазазаконнымі) наступныя рашэнні мясцовых органаў улады[39]:

  • рашэнне Данецкай гарадскай рады аб правядзенні рэферэндуму адносна далейшага лёсу Данбаса (Канстытуцыя Украіны не прадугледжвае правядзенне апытання мясцовага насельніцтва аб статусе рэгіёнаў).

Цікавыя факты

  • Некаторыя актыўныя грамадзяне з ліку пацярпелых «ад антырасійскіх дзеянняў», выдавалі сябе за мясцовых жыхароў адразу ў некалькіх абласцях Украіны. Напрыклад, на відэароліках, знятых у Харкаве і Сімферопалі, магчыма пачуць каментары адных і тых жа людзей, якія з адным выпадку выдаюць сябе за жыхароў Харкава, у другім — Адэсы[40][41][42][43].
  • 7 ліпеня стала вядома аб ініцыятыве некалькіх грамадзян Рэспублікі Беларусь і намесніка старшыні Валынскай абласной рады, згодна з якой з пяці чалавек будзе створаны атрад Пагоня, які будзе ўкамплектаваны грамадзянамі Рэспублікі Беларусь[44].
  • станам на 16 ліпеня гэтага ж года прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў указ, паводле якога ўдзельнікі антытэрарыстычнай аперацыі былі прызнаны ўдзельнікамі баявых дзеянняў[45].

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі