Перайсці да зместу

Валасяніца шэрая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валасяніца шэрая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Muscicapa striata Pallas, 1764


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  561250
NCBI  1293958
FW  369549

Валасяніца шэрая, мухалоўка шэрая (Muscicapa striata) — птушка сямейства мухалоўкавых.

Апісаннеправіць зыходнік

Даўжыня цела 14-15 см, размах крылаў 23-25 см.Верх шэра-карычневы з цёмнымі рыскамі на галаве, ніз цела белаваты з цёмнымі падоўжнымі рыскамі на грудзях. Маладыя ў белыя плямкі зверху цела. Голас: ціхае шчабятанне з адзінкавымі, высокімі гукамі і далікатнымі трэлямі.

Пашырэннеправіць зыходнік

Арэал: Еўропа, Заходняя, Цэнтральная і Малая Азія, Каўказ, Блізкі Усход, Паўночна-Заходняя Афрыка.

Сустракаецца ва ўсіх тыпах не вельмі густых лясоў (часцей з сярэдняй вільготнасцю), на ускрайках палян, уздоўж ручаёў і рэчак або стаячых вадаёмаў, жыве ў парках і садах. Аддае перавагу нізінам, але ў Швейцарыі распаўсюджванне даходзіць да 900 м над у.м. (у выключных выпадках да 1500 м), у Татрах — 1100 м, (не больш за 1700 м).

Пералёты від. Месца зімовак: Афрыка на поўдзень ад экватара і ад Аравійскага паўвострава на ўсход да дэльты р. Ганг.

Асаблівасці біялогііправіць зыходнік

Корміцца насякомымі.

Гняздо ў напаўадкрытых і без прыкрыцця зверху дуплах, за карой, у шчылінах ці карнізах будынкаў і муроў, радзей у развілцы тоўстых сукоў або плоскіх галін, скальных выступах, у старых гнёздах іншых птушак (часта чорнага дразда); няшчыльнае, з тонкіх лістоў сухой травы, галінак і карэньчыкаў, аплеценых па паверхні касмыкамі воўны, шэрсці, пуху і лішайнікамі. Высцілка з дробных траў, сухога лісця з прымессю валосся, а часам і пёраў.

Яйкі 4-6 (часам 2-7) з завостраным вузейшым канцом, белыя, бела-зеленаватыя, блакітныя або блакітна-зеленаватыя з даволі густымі і вялікімі ржавымі ці пурпурова-шэрымі плямамі, часта сканцэнтраванымі на шырэйшым канцы.

Падвідыправіць зыходнік

Літаратураправіць зыходнік

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі