Валерый Васільевіч Лабаноўскі

(Пасля перасылкі з Валерый Лабаноўскі)

Валерый Васільевіч Лабаноўскі (укр.: Валерій Васильович Лобановський; 6 студзеня 1939, Кіеў — 13 мая 2002, Запарожжа) — выбітны ўкраінскі футбаліст, трэнер па футболе. Шматгадовы настаўнік кіеўскага «Дынама», на чале якога двойчы выйграваў Кубак уладальнікаў кубкаў. Тройчы быў настаўнікам зборнай СССР, з якой стаў віцэ-чэмпіёнам Еўропы 1988. Галоўны трэнер зборнай Украіны ў 2000—2001 гадах.

Футбол
Валерый Лабаноўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імяВалерый Васільевіч Лабаноўскі
МянушкіМэтр, Палкоўнік, ВВЛ, Айсберг, Пануры мядзведзь[1]
Нарадзіўся6 студзеня 1939(1939-01-06)
Памёр13 мая 2002(2002-05-13) (63 гады)
Пахаванне
ГрамадзянстваСцяг СССР СССРСцяг Украіны Украіна
Рост187 см
Вага80 кг
Пазіцыянападнік
Клубная кар’ера[* 1]
1957—1964Сцяг СССР Дынама (Кіеў)144 (42)
1965—1967Сцяг СССР Чарнаморац (Адэса)59 (15)
1967—1968Сцяг СССР Шахцёр (Данецк)50 (14)
Нацыянальная зборная[* 2]
1960—1961Сцяг СССР СССР2 (0)
Трэнерская кар’ера
1968—1972Сцяг СССР Дняпро (Днепрапятроўск)
1973—1982Сцяг СССР Дынама (Кіеў)
1974—1976Сцяг СССР СССР
1982—1983Сцяг СССР СССР
1984—1990Сцяг СССР Дынама (Кіеў)
1986—1990Сцяг СССР СССР
1990—1992Сцяг ААЭ ААЭ
1994—1996Сцяг Кувейта Кувейт
1997—2002Сцяг Украіны Дынама (Кіеў)
2000—2002Сцяг Украіны Украіна
Дзяржаўныя ўзнагароды
Герой Украіны
Герой Украіны
Ордэн «Знак Пашаны»  — 1971Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1987
Ордэн «За заслугі» II ступені
Ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Майстар спорту СССР (1960). Заслужаны трэнер СССР (1975). Кавалер савецкіх ордэнаў «Знак Пашаны» (1971) і Працоўнага Чырвонага Сцяга (1987). Кавалер ордэна Украіны «За заслугі» II ступені. Герой Украіны (2002, пасмяротна). Кавалер Рубінавага ордэна УЕФА «За заслугі» (2002).

Адзін з лепшых трэнераў у гісторыі футбола, уваходзіць у спіс 50 лепшых трэнераў за апошніх 50 гадоў (1959—2009) па версіі World Soccer, а таксама ў спіс лепшых трэнераў пасляваеннага перыяду па версіі The Times. Заняў 7-ы радок у спісе лепшых трэнераў усіх часоў і народаў па версіі Football Pantheon.

Зноскі