Вестэргётланд

правінцыя Швецыі

Вестэргётланд (шведск.: Landskap Västergötland), Заходні Гёталанд — гістарычная правінцыя (ландскап) у паўднёва-заходняй частцы цэнтральнай Швецыі, у рэгіёне Гёталанд. Існуе толькі як гісторыка-культурнае азначэнне. Тэрытарыяльна ўваходзіць у склад ленаў Вестра Гёталанд, Ёнчэпінг, Эрэбру і Галанд. Назва ландскапа Вестэргётланд прысутнічае ў намінальным тытуле прынца Даніэля Вестлінга з Эрэбру.

Вестэргётланд
Landskap Västergötland
Герб правінцыі Вестэргётланд
Герб Вестэргётланда
Размяшчэнне правінцыі Вестэргётланд на карце Швецыі
Правінцыя Вестэргётланд на карце Швецыі
РэгіёнГёталанд
ЛеныВестра Гёталанд, Ёнчэпінг, Эрэбру, Галанд
Плошча20 554 км²
Насельніцтва1 229 167 (2009)
Шчыльнасць59 чал./км²
Сімвалы правінцыі

Геаграфія

Вестэргётланд мяжуе на поўначы з ландскапамі Вермланд і Нерке і абмываецца водамі возера Венерн, а з усходу — возера Ветэрн, з поўдня прымыкаюць Смоланд і Галанд, а з захаду — Бохуслен, Дальсланд і праліў Катэгат.

Гісторыя

У Вестэргётландзе раней іншых рэгіёнаў Швецыі распаўсюдзілася хрысціянская рэлігія. У царкве Гусабю каля горада Скара ў 1000 г. хрысціўся першы шведскі кароль-хрысціянін Олаў Шатконунг. Тут у XI ст. створана першае шведскае біскупства з цэнтрам у Скары. Правінцыя доўгі час мела адносную аўтаномію — выкарыстоўвала ўласныя законы(Västgötalagen), мела свой тынг і судаводства.

Адміністрацыйны падзел

Ландскап Вестэргётланд з'яўляецца традыцыйнай правінцыяй Швецыі і не гуляе адміністрацыйнай ролі.

Населеныя пункты

Вялікія гарады і мястэчкі:

Сімвалы ландскапа

Галерэя

Гл. таксама

Спасылкі