Ветка
Ве́тка[4] (афіц. транс.: Vietka) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Веткаўскага раёна, прыстань на р. Сож. За 22 км ад Гомеля. Аўтадарогі на Гомель, Добруш. Насельніцтва 8 394 чал. (2017)[5].
Горад Ветка
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Назва
Корань Вет- можа быць напрамую і не звязаны з рускім ветка, ветвь. На гэта паказвае наяўнасць гідронімаў тыпу Вець (рака ў басейне Сажа), Вецьма, Ветша (рэкі на Верхнім Павоччы), Вецьвы (возера ля вусця Бярэзіны), заходнелітоўскіх тапонімаў Вет-ловки, Ветши (пераданыя ў рускім правапісе)[6], літоўскіх антрапонімаў Veteika, Veteikis, беларускіх антрапонімаў тыпу Вецік, Веціс.
Гісторыя
Ветка заснавана ў 1685 як слабада стараверамі — уцекачамі з цэнтральнай Расіі. У XVII—XVIII стст. Ветка з навакольнымі слабодамі, манастырамі і скітамі з’яўлялася цэнтрам старавераў. У 1730-я ў горадзе пражывала каля 40 тыс. чал. Карныя войскі царскага ўрада ў XVIII ст. двойчы спальвалі Ветку, большасць жыхароў прымусова выселена ва ўсходнія губерніі Расіі. З 1772 у складзе Расійскай імперыі. З 1784 мястэчка, з 1852 у Гомельскім павеце. У 1868 адкрыта жаночае народнае вучылішча, у 1874 — мужчынскае. У 18 ст. у Ветцы сфарміраваліся мясцовыя асаблівасці іканапісу і афармленні рукапіснай кнігі, склалася самабытная школа веткаўскага разьбярства. З 1919 у Гомельскай губерні РСФСР, з 1925 горад. З 1926 у БССР, цэнтр раёна. З 18.8.1941 па 28.9.1943 была акупіравана немцамі, у гэты час загінула 656 чалавек. У 1978 быў заснаваны Веткаўскі музей народнай творчасці, адкрыўся для наведвальнікаў у лістападзе 1987.
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. Ветка — цэнтр мастацкага промысла (разьбярства па дрэве).
Культура
Славутасці
- Шэраговая забудова XIX—першай паловы XX ст.
- Былы дом купца Грошыкава (1897), пл. Чырвоная, 5 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000146
- Спаса-Праабражэнская царква
- Стараверскія могілкі
- Брацкая магіла (1943), вул. Савецкая — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000145
- Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (1-е тысячагоддзе да н.э. — 1-е тысячагоддзе н.э.), 3 км на поўнач ад горада, на беразе р.Сож, урочышча Цялячае — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000147
Вядомыя асобы
- Тамара Яўгенаўна Гаробчанка (нар. 1942) — беларускі тэатразнавец.
- Яўген Палікарпавіч Гаробчанка (1917—1947) — беларускі акцёр.
- Дзмітрый Міхайлавіч Кавалёў — савецкі паэт
- Валерый Ільіч Кожар (1937—2020) — беларускі архітэктар.
- Акім Рыгоравіч Курачкін — беларускі скульптар
- Міхаіл Васільевіч Селькін — беларускі навуковец-алгебраіст
- Морыс Голубаў (1905—1987) — амерыканскі мастак[9]
- Майсей Барысавіч Нэйман (1898—1967) — савецкі фізікахімік.
- Самуіл Вульфавіч Ратнер (1910—1992) — савецкі кампазітар.
- Айзік Фрэйдкін (1892—1941) — яўрэйскі пісьменнік, перакладчык[10]
- Мордхе Эрліх (1873—1931) — яўрэйскі пісьменнік[11]
Галэрэя
- Веткаўскі раённы савет дэпутатаў
- Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
- Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці
- Веткаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі
- Брама дома Грошыкава (Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава)
- Помнік славутым ураджэнцам Веткаўскага раёна
- Панарама Чырвонай Плошчы
- Аўтастанцыя
- Будынак пошты
- Будынак МНС
- Помнік вызваліцелям г. Ветка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- Помнік зніклым пасля Чарнобыля вёскам
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Ветка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 158. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ветка
- Геаграфічныя звесткі па тэме Ветка на OpenStreetMap