Вольга Васілеўна Дзёмкіна

Вольга Васілеўна Дзё́мкіна-Пасо́ (фр.: Olga Demkina-Passot; 30 красавіка 1953, в. Забаенне, Чашніцкі раён[1], Віцебская вобласць) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Вольга Васілеўна Дзёмкіна
Дата нараджэння30 красавіка 1953(1953-04-30) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасцімастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, габеленіст
Месца працы
Вучоба
Член у

Біяграфія

Пасля пяці класаў Красналуцкай школы Вольга паехала вучыцца ў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, якую скончыла ў 1977 годзе. У 1977 годзе скончыла аддзяленне тканін і мадэліравання Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Скончыла аспірантуру пры Беларускай акадэміі мастацтваў. Адраджала і ўзначальвала кафедру «Габелен і мадэляванне» Акадэміі мастацтваў[1].

Працавала на Мінскім вытворча-мастацкім камбінаце з 1979 года[2].

У 1996 годзе паехала на выстаўку ў Францыю, дзе разам з Аляксандрам Фінскім прадстаўлялі беларускую творчасць. Там пазнаёмілася з будучым мужам, да якога пераехала неўзабаве. Пражывае ў Францыі, недалёка ад Ліёна[3].

Член Саюза мастакоў Беларусі з 1988 года, член Саюза мастакоў Францыі.

Творчасць

«Зорка Палын». 1991
«Чорная быліна пра ненароджаных дзяцей Палесся». 1989

У тэхніцы габелену стварае творы на тэмы беларускай мінуўшчыны («Рэха», 1977, «Песня з мінулых стагоддзяў», 1978, «Ветразь міру», 1986, «На строме часу», 1986, «Малітва», 1992), чарнобыльскай трагедыі («Чорная быліна пра ненароджаных дзяцей Палесся», «Крыніца часу», абедзве 1989, «Узыходжанне», 1990, «Зорка Палын», 1991, «Таямніца святла», 1995), космасу і сусвету («Пакланенне зоркам», 1992, «Песня вятроў», 1996)[2]. Таксама стварыла габелен «Сіротка»; занавес сцэны ў Нясвіжскім палацы культуры (72 м2); габелен плошчай 175 м² і 75 м² у саўгасе «Белавежскі» пад Камянцом; габелен «Рагнеда» ў Заслаўскім краязнаўчым музеі; габелены ў Нацыянальным гістарычным музеі. Габелен Дзёмкінай «Панадпрыпяцкая завіруха» ўпрыгожвае беларускае пасольства ў Парыжы. Працуе над маштабным праектам «Мадонны пяці кантынентаў», а таксама над габеленам для Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля, прысвечаным яго заснавальніку Мікалаю Крыштафу Радзівілу «Сіротку»[1].

Габелен «Чорная быліна пра ненароджаных дзяцей Палесся» прысвечаны сястры мастачкі, якая стала ахвярай чарнобыльскай трагедыі. На габелене — жанчыны ў жалобе: з-за радыяцыйнага абпраменьвання яны змушаныя пазбавіцца плода, які выношвалі з такой любоўю. Поўныя смутку вочы мацярок зямлі беларускай, апаленых Чарнобылем[4].

У работах «Дажынкі», «Гуканне вясны», «Купалле», «Паганскія сімвалы», «Гімн лілеям» (усе 1990-я г.) тактоўная спроба расшыфраваць знакавую сістэму беларускага арнаменту[2].

Стварыла сцэнічныя касцюмы для ансамбляў «Песняры» (з Юрыем Піскуном), «Жалейка», «Зорачка», «Купалінка» і інш[2]. Па ўспамінах Дзёмкінай, шляхетныя касцюмы для «Песняроў» розныя камісіі нас не разумелі і крытыкавалі, бо тады беларусаў успрымалі выключна як сялянскую нацыю. Толькі дзякуючы падтрымцы міністра культуры БССР Юрыя Міхневіча гэтыя касцюмы зацвердзілі[3].

У Красналуках зараз захоўваюцца тры работы Вольгі Дзёмкінай: партрэты яе маці і бацькі і эскіз песняроўскіх касцюмаў. У мясцовай школе збіраюць матэрыялы для прысвечанай ёй экспазіцыі[2].

Узнагароды

Узнагароджана двума залатымі медалямі міжнароднай акадэміі мастацтва і літаратуры «Лютэс»[lb] у Парыжы, дыпломам Нацыянальнай асамблеі Францыі[1].

Сям’я

У шлюбе з французскім музынкатам Жоржам Пасо.

Зноскі

Літаратура

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі