Воіслаў Каштуніца

Воіслаў Кашту́ніца (сербск.: Војислав Коштуница; 24 сакавіка 1944, Бялград) — прэзідэнт Югаславіі ў 2000-2003 і прэм'ер-міністр Сербіі ў 2004-2008. Заснавальнік і лідар Дэмакратычнай партыі Сербіі (з 1992 г.).

Воіслаў Каштуніца
сербск.: Војислав Коштуница
4-ы President of Serbia and Montenegro[d]
7 кастрычніка 2000 — 7 сакавіка 2003
ПапярэднікСлабодан Мілошавіч
ПераемнікSvetozar Marović[d]
8-ы прэм’ер-міністр Сербіі
3 сакавіка 2004 — 7 ліпеня 2008
ПапярэднікЗоран Жыўкавіч
ПераемнікМірка Цветкавіч
President of the Federal Republic of Yugoslavia[d]
7 кастрычніка 2000 — 7 сакавіка 2003
ПапярэднікСлабодан Мілошавіч
ПераемнікSvetozar Marović[d]
Нараджэнне24 сакавіка 1944(1944-03-24)[1] (80 гадоў)
ВеравызнаннеСербская праваслаўная царква
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступеньдоктар права[d] і доктар юрыдычных навук
Дзейнасцьпалітык, юрыст, педагог
Месца працы
АўтографВыява аўтографа
Узнагароды
кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага Вялікай стужкай ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адукацыя

Скончыў юрыдычны факультэт Бялградскага ўніверсітэта (1966). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Палітычная тэорыя і практыка Канстытуцыйнага суда ў Югаславіі» (1970) і кваліфікацыйную працу на доктарскую ступень па тэме «Апазыцыя ў палітычнай сістэме капіталізму» (1976).

Прэзідэнт Югаславіі

На выбарах прэзідэнта Югаславіі 24 верасня 2000 г., як кандыдат кааліцыі Дэмакратычная апазіцыя Сербіі (ДАС), выйграў, перамогшы Слабодана Мілошавіча. Прыйшоў да ўлады пасля масавых выступаў прыхільнікаў дэмакратычнай апазіцыі, якія ўзялі пад кантроль Бялград, у той час як югаслаўская армія адмовілася падтрымаць Мілошавіча. Многія СМІ назвалі гэтыя падзеі «Бульдозернай рэвалюцыяй». Першапачаткова выбарчая камісія пад уплывам Мілошавіча настойвала на правядзенні другога тура выбараў, сцвярджаючы, што Каштуніца атрымаў у першым туры толькі 48,96% галасоў. Аднак пасля «рэвалюцыі» федэральны канстытуцыйны суд прыняў рашэнне аб унясенні змяненняў у пратакол выбараў і, такім чынам, Каштуніца, набраўшы 50,2% галасоў, стаў прэзідэнтам.

У якасці прэзідэнта быў прыхільнікам еўрапейскай інтэграцыі краіны, негатыўна ставіўся да выхаду Чарнагорыі з складу Югаславіі і магчымасці абвяшчэння незалежнасці Косава. Падчас яго знаходжання на пасадзе прэзідэнта Слабадан Мілошавіч быў выдадзены Гаагскаму трыбуналу. Пасаду прэзідэнта Югаславіі пакінуў у лютым 2003, у сувязі з рашэннем аб спыненні існавання Югаславіі і фарміраванні садружнасці Сербіі і Чарнагорыі.

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)