Выбух ля расійскага пасольства ў Кабуле

Выбух ля расійскага пасольства ў Кабулетэрарыстычны акт, здзейснены 5 верасня 2022 года тэрарыстам-смяротнікам ля расійскага пасольства ў Кабуле, Афганістан.

Выбух ля расійскага пасольства ў Кабуле
Будынак дыпмісіі.
Будынак дыпмісіі.
Месца нападу Расійскае пасольства, Кабул, Афганістан
Дата5 верасня 2022
10:50
Спосаб нападусамападрыў
Загінулыя10
Параненыя15—20
Колькасць тэрарыстаў1
Арганізатары Ісламская дзяржава

Тэракт

5 верасня 2022 года ў 10 гадзін 50 хвілін па мясцовым часе[1][2] супрацоўнік расійскага пасольства выйшаў да людзей у чарзе з мэтай абвясціць прэтэндэнтаў на візы. Тут жа побач з уваходам у консульскі аддзел прагрымеў выбух[3]. Паводле версіі паліцыі Кабула, тэрарыст-смяротнік быў застрэлены ахоўнікамі пасольства, калі ён набліжаўся да брамы дыпмісіі, пасля чаго і пачуўся выбух[3]. Праз некаторы час пасля тэракту былі ўзмоцнены меры па ахове вонкавага перыметра пасольства з прыцягненнем дадатковых сіл «талібскіх уладаў», службы разведкі і контрразведкі Афганістана[4].

Ахвяры

У выніку выбуху загінула не менш за 10 чалавек[3], у тым ліку двое супрацоўнікаў пасольства[2] — ахоўнік і другі сакратар[5]. Колькасць параненых вагаецца ў 15—20 чалавек[6][7].

Адказнасць

Увечары 5 верасня тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за тэракт ля пасольства[1].

Расследаванне

Праз пару гадзін пасля выбуху, афіцыйны прадстаўнік «Талібана» Забіхула Муджахід паведаміў аб пачатку расследавання абставінаў выбуху профільнымі службамі краіны[8].

Старшыня СК Расіі Аляксандр Бастрыкін даручыў распачаць крымінальную справу па факце гібелі супрацоўнікаў расійскай дыпмісіі[9][10].

Рэакцыя

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў асудзіў напад і ўшанаваў памяць ахвяр хвілінай маўчання[11].

Намеснік сакратара Савета бяспекі РФ Юрый Кокаў заявіў, што выбух ля пасольства стаў следствам «паслаблення антытэрарыстычных мер»[12][13]. Кіраўнік Цэнтра вывучэння афганскай палітыкі Андрэй Серэнка назваў здарэнне «палітычным сігналам рускім ад пакістанцаў», што «трэба сядзець ціха і не рыпацца»[14][15]. Першы намеснік старшыні Камітэта СФ па міжнародных справах Уладзімір Джабараў выказаў здагадку, што «хтосьці мог быць завербаваны заходнімі спецслужбамі на здзяйсненне такога дзеяння» для ўскладнення адносін Масквы і Кабула[16].

Старшыня МЗС Афганістана Абдул Кахар Балхі заявіў аб цесных адносінах Афганістана з Расіяй і выказаў надзею, што «негатыўныя дзеянні ворагаў» не адаб’юцца на адносінах дзвюх краін[17].

Гл. таксама

Зноскі