Канцлер вялікі літоўскі

(Пасля перасылкі з Вялікі канцлер літоўскі)

Вялікі канцлер літоўскі — дзяржаўная пасада ў Вялікім княстве Літоўскім, кіраўнік канцылярыі, у распараджэнні якога знаходзіўся ўвесь штат установы[1]. Праз канцлера вялікі князь перадаваў усе магчымыя загады адносна дзейнасці канцылярыі: аб правільным напісанні тытула вялікага князя маскоўскага[2], «содраньи» лістоў, што не мелі законную сілу[3], выдачы розных копій[4]. Канцлер павінен быў «пилне стереч» выкананне гаспадарскіх загадаў[5].

Герб вялікага канцлера

Княскія канцлеры

Першапачаткова, да з'яўлення пасады вялікага канцлера, прыватнага канцлера меў кожны князь. У такой якасці згадваюцца:

Вялікія канцлеры літоўскія

Зноскі

Літаратура

  • Груша А. Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV — першай паловы XVI ст. — Мінск, 2006. — 215 с. (бел.)
  • Груша А. Службовы склад і структура канцылярыі ВКЛ 40-х гадоў XV — першай паловы XVI ст. // Metriciana: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. — 2001. — Т. 1. — С. 11-45. (бел.)
  • Bardach J. O praktyce kancelarii litewskiej za Zygmunta I Starego // Studia z ustroju i prawa Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVII wieku. — Warszawa, 1970. (польск.)
  • Korczak L. Litewska Rada wielkoksiążęca w XV wieku. — Kraków, 1998. (польск.)
  • Rachuba A. Kancelarie pieczetarzy WKsL w latach 1569—1765 // Lietuvos Metrika. 1991—1996 metu tyrinejimai. — Vilnius, 1998. — S. 256—271. (польск.)