Віленскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)

павет Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага

невядома

Віленскі павет
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтрВільня
Дата скасавання1795
КашталяныКашталяны віленскія
Насельніцтвагл. Дэмаграфія
Плошча6,3 тыс.
Віленскі павет на карце
Час існаванняXV ст.1795

Віленскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 6,3 тыс. км². Сталіца — горад Вільня.

Месты і мястэчкі: Астравец, Быстрыца, Варняны, Гедройцы, Гервяты, Дубінкі, Кернаў, Лаварышкі, Майшагола, Меднікі, Міхалішкі, Рудаміна, Салечнікі, Трокенікі, Шырвінты, Яшуны.

Гісторыя

Узнік па Крэўскай уніі (1385) на аснове колішняга Віленскага княства[1], уваходзіў у склад Віленскага ваяводства.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) утварыўся наноў шляхам аб’яднання шэрагу валасцей, якія раней падпарадкоўваліся беспасярэдне ваяводу віленскаму: Гедройцкай, Кернаўскай, Медніцкай, Майшагольскай, Меміскай, Няменчынскай, Рудамінскай. У склад павету ўвайшлі таксама магнацкія маёнткі (Дубінкі, Муснікі, Упнікі, Астравец, Вялькія, Малыя Салечнікі і інш.) і ўладанні касцёла (Веркі, Гервяты, Маляты, Панары, Рукойны, Шашолы).

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) спыніў сваё існаванне, яго тэраторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

Дэмаграфія

У сяр. XVII ст. налічваў 16 501[2] дым (каля 100—115 тыс. жыхароў). Па Трынаццацігадовай вайне (16541667) колькасць дымоў скарацілася да 8,5 тыс.

У апошняй чвэрці XVIII ст. насельніцтва павету дасягала 125—160 тыс. чал. (20,7 тыс. дымоў[3])

Геаграфія

У склад Віленскага павета ўваходзіла тэрыторыя Быстрыцкага, Інтурскага і Кернаўскага старостваў (дзяржаўных валасцей), 40 вялікакняжацкіх дзяржаў[4], а таксама прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.

Плошча павету складала каля 6,3 тыс. км², з іх каля 0,5 тыс. км² знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. За ўвесь час існавання яго межы практычна не змяняліся — асобныя прыгранічныя маёнткі перадаваліся з павету ў павет[5].

Адметнасцю павету была адсутнасць буйных лаціфундый, пераважалі дробныя і сярэднія памерам (да 500 дымоў) маёнткі. Дамінавала шляхецкая ўласнасць (да 74 % дымоў). Дзяржаве належала каля 13 % дымоў, касцёлу — таксама 13 %[6].

Ураднікі

Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Першым падкаморыем быў Я. Лявон, суддзёй земскім — Ю. Белазор, падсудкам — С. Касінскі, пісарам — А.Мацкевіч, павятовым харунжым — С. Нарбут.

Павятовую шляхту ўзначальваў кашталян віленскі[5].

Зноскі

Літаратура