Вітаміны групы B

(Пасля перасылкі з Вітамін B)

Вітаміны групы B — група водарастваральных вітамінаў, якія адыгрываюць вялікую ролю ў клетачным метабалізме.

Некаторыя рэчывы раней адносіліся да вітамінаў групы B, але пазней было даказана, што яны з'яўляюцца толькі вітамінападобнымі рэчывамі або сінтэзуюцца ў арганізме чалавека.

Пералік

Спіс вітамінаў групы B
Літарнае абазначэннеНазваФункцыіХарчовыя крыніцы[крыніца?]
B1ТыямінСпрыяе ператварэнню ў энергію вугляводаў, тлушчаў і бялкоўЗмяшчаецца ў абалонках зерняў злакавых, у чорным і белым хлебе з мукі грубага памолу, у зялёным гарошку, у грэцкіх і аўсяных крупах
B2РыбафлавінУдзельнічае ва ўсіх відах абменных працэсаў. Асабліва важную роля адыгрывае ў забеспячэнні зрокавых функцый, звычайнага стану скуры і слізістых абалонак, сінтэзе гемаглабінуЗмяшчаецца ў мясных прадуктах, курыных яйках, печані, нырках, дрожджах, міндалі, грыбах, браколі, белакачаннай капусце, грэцкіх крупах, ачышчаным рысе, макаронных вырабах, белым хлебе
B3, PPНікацінавая кіслатаВызваленне энергіі з усіх харчовых рэчываў, якія змяшчаюць калорыі; сінтэз бялкоў і тлушчаўЗмяшчаецца ў дрожджах, печані, арэхах, яечным жаўтку, малацэ, рыбе, курыцы, мясе, бабовых, грэчцы, неачышчаным зерні, зялёнай гародніне, земляных арэхах, а таксама ў любой бялковай ежы, якая змяшчае трыптафан
B5Пантатэнавая кіслатаУдзельнічае ў сінтэзе антыцелаў, паскарае гаенне ранЗмяшчаецца ў гароху, дрожджах, фундуку, зялёнай ліставай гародніне, грэцкіх і аўсянай крупах, каляровай капусце, часнаку, нырках, сэрца, куранятах, яечных жаўтках, малацэ, ікры рыб, а таксама сінтэзуецца ў арганізме кішэчнай мікрафлорай
B6Пірыдаксін, пірыдаксаль і пірыдаксамінУдзельнічае ў працэсах вугляводнага абмену, сінтэзе гемаглабіну і поліненасычаных тлустых кіслот. Рэгуляцыя актыўнасці нервовай сістэмы; рэгенерацыя эрытрацытаў; адукацыя антыцелаўЗмяшчаецца ў парастках збожжа, у грэцкіх арэхах і фундуку, у шпінаце, бульбе, моркве, каляровай і белакачаннай капусце, памідорах, клубніцах, чарэшні, апельсінах і лімонах, крупах і бабовых, мясных і малочных прадуктах, рыбе, печані, яйках, а таксама сінтэзуецца ў арганізме кішэчнай мікрафлорай
B7, HБіяцінСпрыяе вызваленню энергіі са злучэнняў, якія змяшчаюць калорыіУ малых колькасцях біяцін змяшчаецца ва ўсіх прадуктах, але больш за ўсё гэтага вітаміну змяшчаецца ў печані, нырках, дрожджах, бабовых (соя, арахіс), каляровай капусце, арэхах; у меншай ступені ён змяшчаецца ў таматах, шпінаце, яйках (не сырых), у грыбах. Здаровая мікрафлора кішэчніка сінтэзуе біяцін у дастатковай для арганізма колькасці
B9, Bс, MФалійная кіслатаСпрыяе адукацыі нуклеінавых кіслот і клетачнаму дзяленню; утварэнне эрытрацытаў; развіццё плода; метабалізму гомацыстэіну.Змяшчаецца ў зялёнай гародніне з лісцем, у некаторых цытрусавых, у бабовых, у хлебе з мукі грубага памолу, дрожджах, печані, уваходзіць у склад мёду, а таксама сінтэзуецца ў арганізме кішэчнай мікрафлорай
B12ЦыянакабаламінСпрыяе ўтварэнню эрытрацытаў; рост і дзейнасць нервовай сістэмыЛічыцца, што змяшчаецца выключна ў прадуктах жывёльнага паходжання, н-р.: печань, яечны жаўток, кісламалочныя прадукты.
B13Аротавая кіслата, урацылкарбонавая кіслатаПаляпшае рэпрадуктыўнае здароўе, дабратворна ўплывае на развіццё плода пры цяжарнасці, нармалізуе функцыю печаніКарняплоды раслін, сыроватка, вадкая частка кіслага ці абрызглага малака
B15Пангамавая кіслата, пангамат кальцыюПаляпшае ліпідны абмен, змяншае ўзровень халестэрыну ў крыві, павялічвае засваенне кіслароду тканкамі, прадухіляе гіпаксію, паскарае аднаўленчыя працэсы, павялічвае працягласць жыцця клетак, абараняе печань ад цырозуНасенне раслін (гарбуз, кунжут, сланечнік), піўныя дрожджы, цэлы карычневы рыс, цэлае збожжа, дыня, кавун, костачкі абрыкосаў, арэхі, печань, кроў
B17ЛаетральМае болесуцішальныя ўласцівасці, паляпшае абмен рэчываў, пазбаўляе ад гіпертаніі, артрыту і запавольвае працэсы старэнняКостачкі абрыкосаў, яблыкаў, вішань, персікаў, сліваў

Не лічацца вітамінамі

Спіс вітамінападобных рэчываў групы B

Літарнае абазначэнне

НазваФункцыіХарчовыя крыніцы
B4АдэнінЗ'яўляецца важным рэчывам для нервовай сістэмы і паляпшае памяць, рэгулюе ўзровень інсуліну ў арганізме.Знаходзіцца ў капусце, шпінаце, соі, грыбах
B8ІназітолПамяншае накапленне тлушчу ў печані, аднаўляе структуру нервовай тканкі, антыаксідант, антыдэпрэсант, нармалізуе сон, аздараўлівае скуруВыпрацоўваецца самім арганізмам
B10, H1Параамінабензойная кіслатаАктывізуе ўсю кішэчную флору, удзельнічае і ў працэсе засваення бялку, а таксама ў стварэнні чырвоных крывяных цельцаў, падтрымлівае здароўе скуры

Зноскі

Спасылкі