Вітэльсбахі

баварская каралеўская дынастыя

Вітэльсбахі (ням.: Wittelsbach) — нямецкі феадальны род, які з канца XII стагоддзя і да канца Першай сусветнай вайны кіраваў Баварыяй, а таксама некаторымі бліжэйшымі землямі. Спрабавалі выводзіць сваё паходжанне ад Луітпольдынгаў.

Вітэльсбахі
КраінаСцяг Баварыі Баварыя
Родапачынальны домЛуітпольдынгі
Тытулы
  • герцагі і каралі Баварыі
  • курфюрсты Брандэнбурга (1351—1364)
  • графы Галандыі (1353—1417)
  • каралі Даніі (1440—1448), Чэхіі (1619—1620), Швецыі (1654—1741), Грэцыі (1832—1862)
  • імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (1314—1347, 1742—1745)
Заснавальнік Атон I
Апошні кіраўнікЛюдвіг III
Цяперашні главаФранц, герцаг Баварскі
Год заснавання1180
Зрушэнне1918
Малодшыя
лініі
Пфальц-Цвейбрукенская дынастыя

Род атрымаў сваю назву ад замка Вітэльсбах, які да пачатку XIII ст. стаяў на рацэ Зале ў Верхняй Баварыі. Першыя Вітэльсбахі былі маркграфамі Мейсенскімі і ландграфамі Цюрынгскімі, пасля падзення Генрыха Льва (1180) замацаваліся ў Баварскім герцагстве. У 1214 г. зацвердзіліся ў Рэйнскім Пфальцы. У другой чвэрці XIV ст. падзяліліся на дзве асноўныя лініі — старэйшую (пфальцграфы Рэйнскія) і малодшую (герцагі Баварскія). Пфальцграфы Рэйнскія ў 1356 г. сталі курфюрстамі. У 1623 г. гэты тытул перайшоў да герцагаў Баварскіх, аднак у 1654 г. ён ізноў вярнуўся да пфальцграфаў.

Старэйшая лінія Вітэльсбахаў распалася на некалькі галін, і па меры іх згасання карона курфюрстаў пераходзіла ад адной галіны да іншай. Малодшая лінія загасла ў 1777 г., пасля чаго герцагскі тытул перайшоў у старэйшую лінію (Пфальц-Цвейбрукенская галіна). У 1806 г. герцагі Баварскія сталі каралямі, а герцагскі тытул перайшоў да Пфальц-Цвейбрукенской-Гельнгаўзенскай галіны.

Прадстаўнікі дому былі курфюрстамі Брадэнбургскімі (1351—1364), графамі Галандскімі (1353—1417), каралямі дацкімі (1440—1448), чэшскімі (1619—1620), шведскімі (1654—1741), грэчаскімі (1832—1862), а таксама імператарамі Свяшчэннай Рымскай імперыі (1314—1347, 1400-1410, 1742—1745). Па меркаванні якабітаў, менавіта Вітэльсбахам належаць у наш час правы на брытанскую карону.

Дом Вітэльсбахаў быў праціўнікам нацысцкага рэжыму ў Германіі. У 1939 годзе прынц Альбрэхт з сям'ёй перабраўся ў Венгрыю. Вітэльсбахі жылі ў Будапешце, а праз чатыры гады, у канцы 1943 года, пераехалі ў свой замак у Шарвары. У сакавіку 1944 года нямецкія войскі акупавалі Венгрыю, а 6 кастрычніка 1944 года ўся сям'я была арыштаваны. Вітэльсбахі былі кінуты ў канцлагеры Заксенхаўзен і Дахау. У канцы красавіка 1945 года яны былі вызвалены трэцяй арміяй ЗША.

Герцагі Баварыі

Рымскі кароль 13141328, Рымскі імператар, кароль Германіі 13281347, герцаг Баварыі 13401347

Герцагі Верхняй Баварыі

Рымскі кароль 13141328, Рымскі імператар, кароль Германіі 13281347, герцаг Баварыі 13401347

Герцагі Ніжняй Баварыі

Герцагі Ніжняй Баварыі—Ландсхут

  • Стэфан II нар.1319, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 13471349, герцаг Ніжняй Баварыі 13491353, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 13531375
  • Ота V, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 13471349, маркграф Брандэнбурга 13511365, маркграф і курфюрст Брандэнбурга 13651375, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 13751379
  • Стэфан III нар.1337, сын Стэфана II, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 13751392, герцаг Баварыі—Інгальштат 13921395, герцаг Баварыі—Мюнхен 13951413
  • Фрыдрых II нар.1339, сын Стэфана II, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 13751392, герцаг Баварыі—Ландсхут 13921393
  • Іахан II нар.1341, сын Стэфана II, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 13751392, герцаг Баварыі—Мюнхен 13921395, герцаг Баварыі—Інгальштат 13951397

Герцагі Баварыі—Ландсхут

  • Фрыдрых II нар.1339, сын Стэфана II, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 13751392, герцаг Баварыі—Ландсхут 13921393
  • Хейнрых XVI нар.1386, сын Фрыдрыха II, герцаг Баварыі—Ландсхут 13931450
  • Людвіг IX нар.1417, сын Хейнрыха XVI, герцаг Баварыі—Ландсхут 14501479
  • Георг нар.1455, сын Людвіга IX, герцаг Баварыі—Ландсхут 14791503
  • Элісабет нар.1478, дачка Георга, герцагіня Баварыі—Ландсхут 15031504
  • Людвіг X нар.1495, сын Альбрэхта IV, герцаг Баварыі—Ландсхут 15141545

Герцагі Баварыі—Інгальштат

Адзін з самых знакамітых Вітэльсбахаў — шведскі кароль Карл XII. Помнік у Стакгольме.

Герцагі Баварыі—Мюнхен

Герцагі Ніжняй Баварыі—Штраўбінг

  • Вілем V нар.1332, сын Людвіга IV, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 13451389, герцаг Баварыі 13471349, герцаг Ніжняй Баварыі 13491353, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг 13531358
  • Альберт I нар.1336, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 13471349, герцаг Ніжняй Баварыі 13491353, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг 13531404, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 13891404
  • Вілем VI нар.1365, сын Альберта I, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 14041417
  • Іахан III нар.1373, сын Альберт I|Альберта I]], князь—біскуп Льежа 13891418, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 14171425, герцаг Люксембурга 14181425
  • Якаба нар.1401, дачка Вілема VI, графіня Эно, Галандыі і Зеландыі 14251436

Ландграфы Лёйхтэнберга

  • Максіміліян Філіп нар.1638, сын Максіміліяна I, ландграф 16661705
  • Фердынанд нар.1699, сын Максіміліяна II, ландграф 17141738

Курфюрсты Пфальца

  • Іаган-Вільгельм нар. 1658, сын Філіпа Вільхельма, пфальцграф на Рэйне, герцаг Юліха і Берга 16851716, эрцшатмайстар і курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі 16851710, эрцтрухзес і курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі 17101716
  • Карл III Філіп нар. 1661, сын Філіпа Вільхельма, пфальцграф на Рэйне, эрцтрухзес і курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі, герцаг Юліха і Берга 17161742
  • Карл IV Тэадор нар. 1724, сын Іахана Крысціяна, герцаг Зульцбаха 17331742, пфальцграф на Рэйне, эрцтрухзес і курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі, герцаг Юліха і Берга 17421799, герцаг Баварыі 17771799
  • Максіміліян IV нар. 1756, сын Фрыдрыха Міхаэля, герцаг Цвайбрукена 17951801, пфальцграф на Рэйне, герцаг Берга 17991803, герцаг Баварыі 17991805, эрцтрухзес і курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі 17991806, кароль як Максіміліян I 18051825

Каралі Баварыі

Каралеўскі палац у Мюнхене

Кароль Грэцыі

Главы Баварскага каралеўскага дому

  • Рупрэхт, кронпрынц Баварыі нар.1869, сын Людвіга III, кронпрынц 19161955
  • Альбрэхт, герцаг Баварыі нар.1905, сын Рупрэхта, герцаг Баварыі, Франконіі і ў Швабіі, пфальцграф на Рэйне 19551996
  • Франц, герцаг Баварыі нар.1933, сын Альбрэхта, герцаг Баварыі, Франконіі і ў Швабіі, пфальцграф на Рэйне 1996

Літаратура

  • Семёнов И. Христианские династии Европы. — М., 2002.
  • Döring О. Das Haus Witteisbach. — Münch., 1924.
  • Häutle C. Genealogie des erlauchten Stammhauses Wittelsbach, von dessen Wiedereinsetzung in das Herzogthum Bayern (11. September 1180) bis herab auf unsere Tage. — Münch., 1870.
  • Isenburg W. К. v. Stammtafeln zur Geschichte der europeischen Staaten, Bd 2. — B., 1936.