Віцень

вялікі князь літоўскі

Віцень (літ.: Vytenis; ? — 1315/1316) — вялікі князь літоўскі (каля 1294—1315/1316). Заняў велікакняжацкі сталец па смерці свайго бацькі Будзівіда (Путувера)[1].

Віцень
Віцень, гравюра з хронікі А. Гваньіні (1578)
Віцень, гравюра з хронікі А. Гваньіні (1578)
Вялікі князь літоўскі
1295 — 1316
ПапярэднікБудзівід
ПераемнікГедзімін
НараджэннеXIII стагоддзе
Смерць1316(1316)
РодГедзімінавічы
БацькаБудзівід[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Імя

Імя Віцень — аднаасноўнае, утворанае з дапамогай пашыральніка -en-, папулярнага ў старабалцкай (раннелітоўскай і старапрускай) антрапаніміі (Гердзень і інш.). Сярод утвораных такім чынам пруска-літоўскіх імёнаў, напрыклад, Bartenne i Bartenis, Kantenne i Kantenis, Waidenne i Vaidenis і інш.[2]

Корань у імені Віцень — Vyt-, роднасны кораню Vy-, які сустракаецца ў імені Вітаўт[3] і далей звязаны з літ. vyti «гнаць, пераследаваць», ад індаеўрапейскага *ṷei- «рушыць, імкнуцца; гнаць», ад якога і блр. вайна, ваяваць[4].

Такое «ваеннае» значэнне імені Віцень зусім зразумелае ў полі каштоўнасцяў раннелітоўскага княска-ваярскага асяроддзя, сярод якіх была «вайна», «слава», «змаганне», «(ваенны) паход» і інш.[5]

Паходжанне і сям’я

Упершыню ўспамінаецца «Chronicon Terrae Prussiae» Пятра з Дусбурга, як сын вялікага князя Путувера (Пукувера, Лютувера), якога атаясняюць з Будзівідам[6], пад 1291 годам, калі бацька паслаў Віценя ў паход на Куявію. Неўзабаве, каля 1294 года, Віцень ужо дзейнічае як вярхоўны ўладар Літвы.

Каля сярэдзіны XV ст. ў Польшчы з’явілася паданне, быццам Віцень не княжацкага роду, а баярын з Эйраголы ў Жамойці, які служыў канюшым князя Трайдзена і атрымаў уладу пасля смерці апошняга бо законныя нашчадкі (пляменнікі Трайдзеня) былі непаўналетнія. Паводле іншай (літоўскай) версіі, Віцень паходзіў са старажытнага роду Калюмнаў, заснавальнік якога прыбыў з Рыма разам з Палямонам. Віцень паводле гэтай версіі быў маршалкам (найвышэйшай прыдворнай асобай) Трайдзеня і ўладу атрымаў паводле завяшчання апошняга. Яшчэ адна (маскоўская) версія лічыла яго нашчадкам смаленскіх або полацкіх князёў. У межах гэтай версіі Віцень часам лічыўся і сынам Трайдзеня, а рускае паходжанне прыпісвалася ўсім князям, пачынаючы ад Міндоўга. Беларускі гісторык Вячаслаў Насевіч выказаў гіпотэзу пра магчымае яцвяжскае паходжанне Трайдзеня і яго наступнікаў[7].

Братамі Віценя быў Гедзімін[8][9][10], хоць некаторыя пазнейшыя крыніцы называюць яго сынам Віценя, а таксама Воін[10] і, магчыма, Фёдар  (руск.).

Вайна з Тэўтонскім ордэнам

Уяўны партрэт князя Віценя (1709)

У княжанне Віценя галоўнай небяспекай Літвы быў Тэўтонскі ордэн. Пруска-літоўскія землі сталі галоўнай арэнай дзейнасці Ордэна пасля канечнага заняпаду крыжацкага руху на Блізкім Усходзе. Апраўданнем існавання Ордэна стала неабходнасць хрышчэння апошніх паганскіх народаў Еўропы — жамойтаў і літоўцаў. Віцень вёў жорсткую барацьбу з Тэўтонскім ордэнам. Арганізоўваў адпор націску Ордэна на ВКЛ. Сутыкненні адбываліся амаль штогод з пераменным поспехам. Пад кіраўніцтвам Віценя адбыліся ваенныя паходы на тэрыторыю Тэўтонскага ордэна.

Упершыню ўспамінаецца пад 1291 годам, калі Будзівід паслаў Віценя з вялікім войскам супраць палякаў да Брэста-Куяўскага[11]. У 1294 годзе Віцень, ужо вялікі князь, ваяваў Ленчыцкую зямлю і задушыў паўстанне ў Жамойці, дзе мясцовая знаць схілялася да саюзу з Тэўтонскім ордэнам[10]. У 1295 годзе напаў на Малую Польшчу.

У 1311 годзе Віцень пацярпеў паразу ў бітве пад Ваплаўкен паблізу замка Растэнбург (ням.: Rastenburg) ад комтура ордэна Генрыха фон Плоцке. У музеі горада Кэнтшын зберагаюцца баявыя сякеры і наканечнікі стрэл, знойдзеныя на полі бітвы. Затым ў 1314 годзе Віцень адбіў нападзенне Ордэна на Гродна, але ў тым жа годзе пацярпеў няўдачу пры аблозе памежнай крэпасці Крыстмемель (лац.: Christi Memela, Kyrsmemel, Kirsmomela) — гэта быў яго апошні паход.

Дыпламатычныя і гаспадарчыя дасягненні

Займаўся ўмацаваннем адзінства дзяржавы, абапіраючыся на Навагрудскае, Гарадзенскае, Полацкае і іншыя княствы[10].

Віцень удзельнічаў у міжусобіцах з-за парадку спадчыны стальца ў Польшчы, падтрымліваў Баляслава II Мазавецкага, да 1289—1291 года жанатага з яго цёткай Гаўдэмундай, супраць Уладзіслава I Лакетка[12].

Для аховы мяжы з Ордэнам, на правым беразе Нёмана пры Віцені пабудавана некалькі замкаў, дзе стала знаходзіліся зменныя гарнізоны. На левым беразе Нёмана будаваў свае замкі Ордэн, тут часта адбываліся баявыя сутыкненні. Скарыстаў супярэчнасці паміж лівонскімі рыцарамі і рыжскім архібіскупам і ў 1298 годзе заключыў саюз з Рыгай і архібіскупам, што дало магчымасць адбіць наступ крыжаносцаў на Жамойць. Тады ж Віцень захапіў ордэнскі замак Коркгаўз  (англ.).

Саюз Літвы з Рыгай дзейнічаў да смерці Віценя. Тым жа часам дамову з Рыгай ад імя Полацкага княства заключыў полацкі епіскап Якаў, які называў Віценя сваім сынам, што сведчыць пра працяг пры Віцені стасункаў паміж Полацкам і ВКЛ пачатых яшчэ пры Войшалку.

У 1300 годзе Віцень ваяваў Добжынскую зямлю, а ў 1306 годзе каля Каліша. Яшчэ адзін паход на Польшчу адбыўся ў 1307 годзе. Ва ўнутранай палітыцы Віцень намагаўся ўмацаваць палітычнае адзінства дзяржавы. Сяліў у ваколіцах Гродна прусаў, уцеклых ад немцаў. Паводле позняга Васкрасенскага летапісу, далучыў да ВКЛ тэрыторыю да Заходняга Буга, у тым ліку Берасцейскую зямлю. Паводле Густынскага летапісу, Віцень прыняў для сваёй дзяржавы герб «Пагоня»: «Витен нача княжити над Литвою, измысли себе герб и всему князству Литовскому печать: Рыцар збройны на коне з мечем, еже ныне наричут Погоня».

Саюз з горадам Рыгай

Вялікім дыпламатычным поспехам Віценя быў ​​саюз з Рыгай у 1298 годзе[10]. У 1297 годзе ў Рызе пачалася ўнутраная вайна паміж архібіскупам, рыцарамі лівонскай правінцыі Ордэна і бюргерамі. Віцень прапанаваў дапамогу рыжскім бюргерам[10] і нават абяцаў прыняць хрысціянства. Віцень уварваўся ў Лівонію, разбурыў замак Коркгаўз  (англ.)[13] і разбіў рыцараў у Турайдскай бітве, калі загінула 22 рыцара (у некаторых крыніцах — 60) на чале з ландмайстарам Лівоніі Бруна (1296—1298)[14][15].

Забяспечыўшы такім чынам Літву з боку Лівоніі, Віцень у 1298—1313 гадах здзейсніў 11 паходаў супраць Ордэна ў Прусіі, часам вельмі крывавых; так, пры нападзе Віценя на Бродніцу загінула ўсё насельніцтва горада. Поспеху Віценя спрыяла вайна Польшчы з Ордэнам, што пачалася ў 1308 годзе з-за захопу братамі-рыцарамі Памераніі.

Літоўскае войска жыло ў гэтак званым «Літоўскім замку» за сценамі Рыгі да 1313 года, калі бюргеры адаслалі іх дадому і перайшлі пад ахову Ордэна.

Сяброўства з Рыгай спрыяла гандлю і дазволіла ВКЛ умацавацца ў басейне Заходняй Дзвіны.

У 1312 годзе па просьбе нямецкіх купцоў Наваградка Віцень праз Рыгу запрасіў манахаў-францысканцаў.

Смерць

Пра абставіны смерці Віценя дакладных звестак не захавалася. Апошні раз князь успамінаецца крыніцамі ў верасні 1315 года, калі кіраваў аблогай  (англ.) ордэнскага замка Хрыстмемель  (англ.). Паведамленні пазнейшых крыніц, пра гібель Віценя ў баі з немцамі або смерці ад патраплення маланкі, супярэчлівыя. Легенда паведамляе, быццам ён загінуў ад маланкі, што відавочна не магло звязвацца з непрыкметнай асобай, такі міфалагізаваны канец сведчыць аб уражанні, якое Віцень зрабіў на сваіх сучаснікаў і нашчадкаў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі