Віцім

Віці́м[1] (бур. Витим мγрэн, эвенк.: Видым, руск.: Витим) — рака ў Расіі, ва Усходняй Сібіры, правы прыток ракі Лена.

Віцім
бур. Витим мγрэн, эвенк. Видым, руск. Витим
Характарыстыка
Даўжыня1537 км
Басейн225 000 км²
Расход вады2 200 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Вытокзліццё рэк Віцімкан і Чына
 • Каардынаты54°20′23″ пн. ш. 112°25′13″ у. д.HGЯO
ВусцеЛена
 • Каардынаты59°28′06″ пн. ш. 112°36′04″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэмаЛена → мора Лапцевых
Краіна
РэгіёныБурація, Забайкальскі край, Іркуцкая вобласць, Якуція
Код у ДВР18030200112117100015361
physical
Віцім
Віцім
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня 1837 км. Плошча вадазбору 225 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2200 м³/с, каля горада Бадайбо — 1520[1] м³/с. Утвараецца пры зліцці рэк Віцімкан і Чына, працякае па Віцімскім пласкагор’і, Станавым нагор’і і ўскраіне Патамскага нагор’я. Упадае ў Лену двума рукавамі, утвараючы дэльту.

Асноўныя прытокі: Куанда, Карэнга, Калакан, Калар, Бадайбо, Таксіма (правыя) і Цыпа (руск.: Ци́па)[2], Муя, Мамакан, Мама (левыя).

Рака суднаходная на 300 км ад вусця[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі