Вішнявец (Стаўбцоўскі раён)

аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Беларусі, цэнтр Вішнявецкага сельсавета

Вішняве́ц[2] (трансліт.: Višniaviec, руск.: Вишневец, да 1964 года — Гавязна) — аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрайны цэнтр Вішнявецкага сельсавета. Знаходзіцца за 17 км ад раённага цэнтра.

Аграгарадок
Вішнявец
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1592
Ранейшыя назвы
Гавязна
Вышыня цэнтра
173 м[1]
Насельніцтва
661 чалавек (1992)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1717
Аўтамабільны код
5
Вішнявец на карце Беларусі ±
Вішнявец (Стаўбцоўскі раён) (Беларусь)
Вішнявец (Стаўбцоўскі раён)
Вішнявец (Стаўбцоўскі раён) (Мінская вобласць)
Вішнявец (Стаўбцоўскі раён)

Назва

Адпачатная назва Гавязна ад такой самай назвы ракі, на якой паселішча паўстала.

Рачная назва Гавязна балцкага паходжання.

У ёй корань такі ж, як і ў балцкіх назвах нёманскіх рэк Гаўя, Гуя, ад індаеўрапейскага *gēu- / gū- «гнуць, крывіць». Ад яго таксама літоўскае gau-r-as «волас», gu-r-as «вяршыня пагорка», gu-g-a «пагорак; гузак; горб»[3].

Корань пашыраны балцкім пашыральнікам -zn-, які таксама ў назвах «лісіных» рэк Лапузна (прыток дзесенскай Наўлі), Лопазна (прыток сожскай Іпуці), ад літоўскага lapė «ліса»[4].

Гэты пашыральнік -zn- выкарыстоўваецца ў літоўскім словаўтварэнні: kepurė «шапка» — kepùr-zn-a «шапчонка», įkyrus — įkyrė̃znas «надакучлівы».

Назва Гавязна значыць «Звілістая (рака)».

Гісторыя

Заснавана ў XVIII ст. як мястэчка Гавязна паблізу аднайменнай вёскі Гавязна (з 1964 года Навапольцы)[5], цэнтра маёнтка нясвіжскіх бенедыкцінак. У 1742 годзе бенедыкцінкі пабадавалі ў мястэчку ўніяцкую царкву.

30 ліпеня 1964 года мястэчка Гавезна было перайменавана ў Вішнявец[6][5]

Славутасці

Царква Раства Іаана Прадцечы
  • Праваслаўная царква Раства Іаана Прадцечы (1742) — былыя ўніяцкая, пабудаваная Нясвіжскім кляштаром бенедыкцінак.
  • Абеліск загінулым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны.
  • Стары будынак крамы, у якім некалі быў пастарунак і невялікая пякарня.

Вядомыя асобы

Заўвагі

Літаратура

  • Ліцкевіч А. Яшчэ раз пра «Пачаткі Нясвіжа»: першая пісьмовая згадка і асоба нобіля Клаўкі // Герольд Litherland. — Горадня-Менск: 2013. — № 19. — С. 44-53.
  • Вішнявец // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 241. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі