Глобус Беларусі

Globus.tut.by / GlobusTut.by («Глобус Беларусі») — рускамоўны беларускі рэсурс Інтэрнэта, прысвечаны выдатным аб’ектам і мясцінам на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Створаны ў 2002 годзе.

Глобус Беларусі
URLglobustut.by
Мова(-ы)руская
Пачатак працы2002

Мэтай сайта з’яўляецца адлюстраваць сучасны стан усіх абарончых, культавых і сядзібных пабудоваў, якія былі ўзведзеныя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1939 года[1].

Станам на 30 лістапада 2015 года сайт змяшчае інфармацыю пра 11000 аб’ектаў і 65000 фатаграфій гэтых аб’ектаў.

У маі 2021 года сайт змяніў дамен globus.tut.by на globustut.by.

Заўвагі

Спасылкі