Гайнаўка

горад у Польшчы

Га́йнаўка (польск.: Hajnówka) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Гайнаўскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Гайнаўка.

Горад
Гайнаўка
польск.: Hajnówka
Герб
Герб
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Плошча
  • 21,29 км²
Афіцыйная мова
Насельніцтва
  • 19 667 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
85
Паштовыя індэксы
17-200
Аўтамабільны код
BHA
TERC
2005011
Афіцыйны сайт
hajnowka.pl (польск.)
Гайнаўка на карце Польшчы ±
Гайнаўка (Польшча)
Гайнаўка
Гайнаўка (Падляскае ваяводства)
Гайнаўка

Знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад Беластока, каля заходняй ускраіны Белавежскай пушчы, на тэрыторыі Усходняй Беласточчыны.

Колькасць насельніцтва — 22,2 тыс. чал. (2005)

Гісторыя

Рэч Паспалітая

  • 1589 — тэрыторыя ўвайшла ў склад сталовых уладанняў караля Рэчы Паспалітай.
  • 1639 — Соймавая ардынацыя пастанавіла заснаваць каралеўскія вартоўні дзеля аховы пушчы.
  • 1670 — ва ўрочышчы Скарбаслаўка паўстала варта (цяпер раён Гайнаўкі Пляцоўка).
  • 1679 — у варце неслі службу 7 егераў і 2 асочнікі, якія таксама пільнавалі Каралеўскі тракт да каралеўскага двара ў Белавежы
  • XVIII стагоддзе — ва ўрочышчы Скарбаслаўка служыў каралеўскі вартаўнік іменем Гейна або Гайна — імаверна, немец з паходжання.

Расійская імперыя

  • 1795 — пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай да падпісання Тыльзіцкага дагавора 1807 года па тэрыторыі сучаснага горада праходзіла граніца паміж прускім і расійскім падзеламі.
  • XIX стагоддзе — каля сядзібы вартаўніка паўстае вёска.
  • 23 мая 1831 — каля Гайнаўшчыны паўстанцкі аддзел генерала Дэзідэрыя Хлапоўскага атрымаў перамогу ў бітве з расійскімі войскамі.
  • 1846 — утворанае Гайнаўскае лясніцтва.
  • 1863 — у ваколіцах адбываюцца бітвы Студзеньскага паўстання.
  • 1888 — Белавежская пушча ўвайшла ў склад царскіх уладанняў.
  • 1894 — да Гайнаўкі пракладзеная чыгунка з Бельску Падляскага.
  • 1897 — чыгунка працягнутая да палаца ў Белавежы.
  • 1900 — будаўніцтва шашы Бельск Падляскі — Белавежа.
  • 1909 — будаўніцтва чыгуначнай лініі на адцінку Седльцы — Ваўкавыск. Гайнаўка налічвае 600 жыхароў.
  • 1915 — адступленне расійскага войска і эвакуацыя часткі насельніцтва, гайнаўская варта спаленая.
  • 1915—1918 — немцы займаюцца вывазам драўніны; збудаваныя два тартакі, пякарня, пральня, лазня, казіно, кінатэатр, фабрыка сухой дыстыляцыі драўніны, дэпо і сеткі вузкакалейных чыгунак.

Міжваенная Польшча

  • люты 1919 — Гайнаўка ўвайшла ў склад Польшчы. Насельніцтва — 118 жыхароў.
  • 1920 — польска-савецкая вайна, 27 жніўня ля дарогі да Белавежы адбылася сутычка разведаддзела 1-й беларуска-літоўскай дывізіі генерала Яна Жандкоўскага з савецкім бронецягніком 48-й стралковай дывізіі.
  • 3 мая 1923 — заснаванне каталіцкай парафіі і прыстасаванне нямецкага кінатэатра пад капліцу.
  • 1924 — англійская фірма «The Century European Timber Corporation» набывае тартакі і лясныя чыгункі. У Гайнаўку адбываецца вялікі наплыў рабочых.
  • 24 сакавіка 1924 — першы страйк на тэрыторыі хімічнай фабрыкі распачаў хвалю выступаў рабочых, якая трывала з перапынкамі да верасня 1939 года.
  • 1925 — першая праваслаўная капліца. У Гайнаўцы налічваецца каля 4000 жыхароў, 70 % з якіх складаюць палякі, астатнія — беларусы, яўрэі, рускія, немцы.
  • 1929 — польскія ўлады касуюць дагавор з англійскай «Цэнтурай» па прычыне рабаўніцкай эксплуатацыі пушчы.
  • 1930 — чатыры гайнаўскія фабрыкі забяспечваюць працай амаль 2000 супрацоўнікаў.
  • 1934 — вёска становіцца сядзібай гміны ў складзе Бельскага павета.
  • 9 сакавіка 1936 — капліца спаленая бальшавікамі; пачатак будаўніцтва новай.
  • 1939 — у Гайнаўцы налічваецца 17 тысяч жыхароў. Дзейнічаюць Дзяржаўная школа драўнянай прамысловасці, 3 сярэднія школы, гімнастычнае таварыства «Сокал», атэль, два кінатэатры, аптэка, бібліятэка, тэатральная суполка.
  • 17 верасня 1939 — бітвы з немцамі падчас абарончай вайны, бамбарзіроўка ваколіц пілотамі люфтвафэ чыгуначнага вакзала. Праз некалькі дзён Гайнаўка перададзеная СССР.
  • 27 верасня 1939 — аддзелы 10-й арміі бальшавікоў захапілі склады ўзбраення ў раёне Гайнаўкі, узялі ў палон 125 польскіх салдат і двух афіцэраў.
  • кастрычнік 1939 — чэрвень 1941 — савецкая акупацыя.
  • 10 лютага 1940 — дэпартацыя ў Сібір 462 жыхароў Гайнаўкі.
  • 25 чэрвеня 1941 — Гайнаўка занятая нямецкімі войскамі. Адразу была спалена сінагога, кінатэатр «LUX», рэстарацыя і атэль Гурскага.
  • верасень 1941 — перасяленне яўрэяў у пружанскае гета.
  • 17 верасня 1943 — расстрэл 104 жыхароў Гайнаўкі (у тым ліку жанчын з дзецьмі).
  • ліпень 1944 — немцы знішчылі чыгуначны вакзал[2] і воданапорныя вежы.
  • 18 ліпеня 1944 — Чырвоная армія заняла Гайнаўку.

Польская Народная Рэспубліка

  • 1944 — у Гайнаўцы засталося 8 тысяч жыхароў.
  • красавік — май 1945 — у ваколіцах дзейнічаў аддзел 5-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай пад камандаваннем маёра Зыгмунта Шэндэляжа «Лупашкі».
  • 20 красавіка 1945 — салдаты Грамадзянскай Арміі Краёвай раззброілі пастарунак камуністычнай міліцыі.
  • 15 мая 1945 — патруль 1 швадрону 5-й Віленскай брыгады АК раззброіў пастарунак чыгуначнай аховы ля помпы на чыгуначнай станцыі
  • 28 студзеня 1946 — 3-я Віленская брыгада Нацыянальнага ваеннага задзіночання захапіла горад і раззброіла пастарунак Грамадзянскай міліцыі і Чырвонай арміі.
  • 23 чэрвеня 1946 — уведзена ў эксплуатацыю знішчаная за нямецкай акупацыяй чыгунка да Белавежы.
  • 1948 — пачатак будаўніцтва каталіцкага касцёла, скончанага толькі ў 1965 годзе з прычыны супраціву камуністычных улад.
  • 1951 — атрыманне статусу горада.
  • 1954 — Гайнаўка стала цэнтрам павета.
  • 1975 — горад перастаў быць цэнтрам павета.
  • 1979 — запушчаная першая аўтобусная лінія.
  • 1981 — будаўніцтва праваслаўнай Троіцкай царквы.
  • 3 снежня 1984 — адкрытае чыгуначнае злучэнне да Белавежы.
  • верасень 1985 — адкрыты помнік абаронцу горада ў 1939 годзе Баляславу Бервячонку.
  • 9 верасня 1986 — уведзены ў эксплуатацыю новы чыгуначны вакзал.
  • 1989 — распушчаныя камітэты Польскай аб’яднанай рабочай партыі і Аб’яднанай народнай партыі.

Сучасная Польшча

  • 1993 — ліквідацыя чыгуначнага злучэння са станцыямі Белавежа-Палац і Бельск Падляскі.
  • 1995 — пачата будаўніцтва яшчэ двух праваслаўных храмаў: Нараджэння святога Яна Хрысціцеля і святога Дзмітрыя Салунскага.
  • 1 студзеня 1999 — Гайнаўка зноў стала цэнтрам павета.
  • 2000 — пачатак будаўніцтва касцёла пад тытулам святых Кірыла і Мяфодзія.
  • 2003 — пачатак будаўніцтва касцёла і кляштара Аб’яднання сёстраў-кларысак.
  • 2004 — ліквідацыя пасажырскіх цягнікоў на чыгунцы Гайнаўка — Цісаўка.
  • 21 чэрвеня 2007 — гарадскі савет ухваліў увядзенне беларускай мовы ў якасці дапаможнай.
  • 2008 — адкрыты касцёл Святых Кірыла і Мяфодзія.
  • жнівень 2010 — адкрыты касцёл Аб’яднання сёстраў-кларысак.
  • 18 жніўня 2012 — візіт патрыярха маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Сабор Святой Тройцы.

Гаспадарка

Помнік зубру ў Гайнаўцы

Гайнаўка — значны прамысловы цэнтр, вузел чыгунак і аўтамабільных дарог.

Шмат фірм, вялікіх і дробных, займаецца тут дрэваапрацоўкай. Сярод іх: буйнейшае прамысловае прадпрыемства Гайнаўкі — дрэваапрацоўчы камбінат «Furnel», мэблевая фабрыка «Nikom» і інш. Гэтыя прадпрыемствы вырабляюць піламатэрыялы, разнастайную мэблю, летнія домікі, будаўнічыя дэталі, дравесны вугаль, тару, а таксама драўляную галантарэю. Шмат што з гэтай прадукцыі служыць прадметам экспарту. Прадпрыемствы машынабудавання выраблюць машыны і абсталяванне для лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, абагравальнае абсталяванне, трактары. Прадпрыемства будаўнічай керамікі «Lewkowo» з’яўляецца буйнейшым вытворцам керамікі на Падляшшы. Гайнаўскі павет добра вядомы экалагічна чыстымі харчовымі прадуктамі: малочнымі, мяснымі, кандытарскімі.

Дзякуючы прыгранічнаму становішчу Гайнаўскага павета і наяўнасці чыгуначных шляхоў, што вядуць у Беларусь, у павеце працуюць гандлёвыя фірмы, якія займаюцца імпартам удабрэнняў, дрэва, прыроднага газу.

Размяшчэнне Гайнаўкі ля самай мяжы Белавежскай пушчы спрыяла таму, што ў 2001 тут адкрыўся філіял Беластоцкага палітэхнічнага інстытута, дзе рыхтуюць спецыялістаў у галіне аховы прыроды і гаспадарчай дзейнасці на ахоўваемых прыродных тэрыторях.

Помнікі

Царква Святой Тройцы ў Гайнаўцы
  • Фабрычныя будынкі пач. ХХ ст.
  • Касцёл Узнясення Святога Крыжа (ХХ ст.) са знакамітым арганам з ХІХ ст.
  • Царква Святой Тройцы (1981—1983) — адзін з найцікавейшых паводле архітэктурнага вырашэння храмаў. Лічыцца самым вялікім праваслаўным храмам на тэрыторыі Польшчы (адначасова можа змясціць 5000 вернікаў).

Беларусы ў Гайнаўцы

Музей беларускай культуры

Паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2002 года ў Гайнаўцы самая вялікая ўдзельная вага беларусаў сярод усіх гарадоў Польшчы.

У шэрагу школ і гімназій Гайнаўкі сотні дзяцей як дадатковы прадмет вывучаюць беларускую мову (Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы). Акрамя таго, у Гайнаўцы дзейнічаюць гімназія і ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы, дзе гэты прадмет з’яўляецца абавязковым.

Гайнаўка — адзін з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. У 1990 годзе была адкрыта першая экспазіцыя Гайнаўскага музея помнікаў беларускай культуры. Цяпер музей мае 3 будынкі, 6 экспазіцыйных залаў, кіназалу, бібліятэку, гатэль. У музейнай экспазіцыі прадстаўлены сельскагаспадарчыя прылады працы, творы народнага мастацтва і культурныя здабыткі беларусаў у Польшчы.

Царква Святой Тройцы — месца правядзення штогадовага міжканфесійнага фестывалю царкоўнай музыкі, лаўрэатамі якога шматразова станавіліся калектывы з Беларусі.

27 чэрвеня 2007 года Рада горада Гайнаўка прыняла закон аб выкарыстанні беларускай мовы як дапаможнай у мясцовай адміністрацыі.

Вядомыя асобы

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)