Гаспадарскі суд
Гаспадарскі суд, велікакняжацкі — вышэйшы суд Вялікага княства Літоўскага. Дзейнічаў у складзе вялікага князя і паноў рады або толькі паноў рады. Склад суда законам не быў рэгламентаваны, але на практыцы ў якасці засядацеляў абавязкова павінны былі прысутнічаць радныя паны. Іх колькасць не вызначалася, залежала ад важнасці справы, часу і месца пасяджэння, сацыяльнага і саслоўнага становішча істца і адказчыка. На правах суда дзейнічалі соймавыя і камісарскія суды. Першапачаткова соймавы суд праводзіўся вялікім князем і панамі радай у час соймаў. Паводле Статута Вялікага княства, справы ў соймавым судзе разглядалі паны рада і 8 дэпутатаў сойма.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)