Генадзь Сямёнавіч Марцуль

Генадзь Сямёнавіч Марцуль (нар. 2 студзеня 1937, в. Лоўчыцы, Навагрудскі раён Гродзенскай вобл.) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1969), прафесар (1997).

Генадзь Сямёнавіч Марцуль
Дата нараджэння2 студзеня 1937(1937-01-02)
Месца нараджэння
Дата смерці2008[1]
Род дзейнасцігісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сферагісторыя[2]
Месца працы
Альма-матар

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1965). 3 1968 працуе на кафедры гуманітарных дысцыплін Мінскага радыётэхнічнага інстытута (з 1993 Беларускі ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі).

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Асноўныя кірункі даследаванняў — патрыятычнае і інтэрнацыянальнае выхаванне моладзі, нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі, вопыт вырашэння нацыянальнага пытання ў СССР і краінах сацыялістычнай арыентацыі. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для ВНУ «Беларусазнаўства» (1996), «Гісторыя Беларусі: Насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністрацыйных межаў. Беларускае замежжа» (2-е выд. 1997, з М. Сташкевічам).

Выбраная бібліяграфія

  • Гісторыя Беларусі Ч. 1—2. 2 выд. — Мн., 2000 (у сааўтарстве)
  • Гісторыя Беларусі. Канец XVIII ст. — 2002 г. 2 выд. Мн., 2002 (у сааўтарстве).
  • Гісторыя Беларусі: Насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністрацыйных межаў. Беларускае замежжа. 2-е выд. — Мн., 1997 (разам з М. С. Сташкевічам).

Зноскі

Літаратура

  • Марцуль // ЭГБ ў 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)