Герб Камбоджы

Каралеўскі герб Камбоджы — сімвал камбаджыйскай манархіі. Ён існаваў у падобным да яго сённяшней формы выглядзе з часоў утварэння незалежнага Каралеўства Камбоджы ў 1953 годзе. З’яўляецца сімвалам кіруючага караля Камбоджы.

Каралеўскі герб Камбоджы
Дэталі
Зацверджаны1953
Заснаванне1953
Дэвіз
Кароль Каралеўства Камбоджа
Герб Камбоджы на камені

На гербе намаляваныя два львы, якія стаяць на задніх лапах. У сваіх пярэдніх лапах жывёлы ўтрымліваюць два пяціярусных парасоніка. Паміж імі заключан абрыс каралеўскай кароны з прамянём святла ў яго вяршыні. Пад каронай на п’едэстале знаходзіцца меч, над якім напісаны кхмерскі сімвал (Aum). Кхмерскія надпісы на стужцы ля асновы герба абвяшчаюць: preah’jao (каралеўскі або спрыяльны правіцель) — krung (вобласць, або ў гэтым выпадку, каралеўства) — Кампучыі (Камбоджа). Такім чынам фраза цалкам — Кароль Каралеўства Камбоджа.