Група армій «Цэнтр»

Гру́па а́рмій «Цэ́нтр» (ням.: Heeresgruppe Mitte) — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне войск вермахта ў часы Другой сусветнай вайны, самая магутная з трох груп армій нацысцкай Германіі, сканцэнтраваных для нападзення на СССР па плану «Барбароса».

Група армій «Цэнтр»
ням.: Heeresgruppe Mitte
ням.: Heeresgruppe Mitte
Сцяг камандуючага групы армій Трэцяга рэйха
Краіна Трэці рэйх
ПадпарадкаваннеТрэці рэйх
Уваходзіць уГалоўнае камандаванне сухапутных войскаў вермахта
ТыпГрупа армій
ВойныДругая сусветная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзірыФедар фон Бок
Вальтэр Модэль
Фердынанд Шорнер

Гісторыя

Група армій «Цэнтр» разгортвалася на цэнтральным участку наступлення нямецкіх войскаў супраць Савецкага Саюза. Па першапачатковым плане павінна была разграміць савецкія войскі ў Беларусі, затым наступаць на Маскву.

Нанесла паражэнне савецкага Заходняга фронту ў Беластоцка-Мінскай бітве і Смаленскай бітве. 30 ліпеня 1941 года перайшла да абароны пасля рашэння Гітлера спыніць наступленне на Маскву і павярнуць танкавую групу Гудэрыяна на Кіеў[1]. Танкавая група Гота была накіравана на поўнач, у напрамку Ленінграда.

Пасля заканчэння баёў за Кіеў (30 верасня) армія аднавіла наступленне на Маскву.

Бітва пад Вязьмай і Бранскам

1 кастрычніка 1941 года ў рамках аперацыі «Тайфун» 2-я танкавая група Гудэрыяна групы армій «Цэнтр» прарвала на сваім цэнтральным участку абарону 13-й арміі Бранскага фронту А. І. Яроменкі на ўсю глыбіню і прасунулася на 60 км. 1 кастрычніка 24-ы мотакорпус заняў Сеўск.

З-за супраціву савецкіх войскаў, непадрыхтаванасці да дзеянняў пры нізкіх тэмпературах, была спыненая на блізкіх подступах да савецкай сталіцы і пацярпела цяжкае паражэнне (глядзі Бітва за Маскву).

Калінінскі фронт, 1941-1943

8 студзеня 1942 года без аператыўнай паўзы пасля контрнаступлення пачалася Ржэўска-Вяземская аперацыя — завяршальны перыяд бітвы пад Масквой. У аперацыі ўдзельнічалі Калінінскі, Заходні пры садзейнічанні Паўночна-Заходняга і Бранскага франтоў. Мэта яе заключалася ў тым, каб разграміць галоўныя сілы групы армій «Цэнтр»[2][3].

У ліпені 1942 года паспяхова правяла аперацыю «Зейдліц», у якой былі разгромленыя і фактычна перасталі існаваць савецкія 39-я армія і 11-ы кавалерыйскі корпус.

У 1943 годзе ў ходзе аперацыі «Цытадэль» вяла няўдалае наступленне на паўночным фасе Курскай дугі.

Летам 1944 года была разгромлена ў Беларусі (гл. Аперацыя «Баграціён»).

26 студзеня 1945 года была перайменавана ў Групу армій «Поўнач». У сваю чаргу, назва Група армій «Цэнтр» перайшла да Групы армій «А» (камандуючы — генерал-палкоўнік Фердынанд Шорнер).

Камандуючыя

Склад

22 чэрвеня 1941

  • 4-я палявая армія — генерал-фельдмаршал Гюнтэр фон Клюгэ
  • 2-я танкавая група — генерал-палкоўнік Гайнц Гудэрыян
  • 3-я танкавая група — генерал-палкоўнік Герман Гот
  • 9-я палявая армія — генерал-палкоўнік Адольф Штраус
  • Рэзерв групы армій — штаб 53-га армейскага корпуса (Вайсенбергер), штаб 2-й арміі (фон Вейхс), 293-я пяхотная дывізія (фон Оберніц)[4].

Заўвага. Пяхотныя дывізіі танкавых груп пасля першага дня вайны былі перападпарадкаваныя штабам Армій[4].

На 22 чэрвеня 1941 года агульная колькасць 1 453 200 салдат і афіцэраў (50 дывізій), 1 700 танкаў, 910 самалётаў, 3 000 гармат.

На студзень 1945 агульная колькасць менш 400 000 салдат і афіцэраў[5].

30 чэрвеня 1941

12 жніўня 1942

  • 2-я танкавая армія
  • 4-я армія
  • 3-я танкавая армія
  • 9-я армія
  • Камандаванне тылавой зоны групы армій «Цэнтр»

22 снежня 1942

  • 2-я танкавая армія
  • 4-я палявая армія
  • 3-я танкавая армія
  • 9-я палявая армія
  • Камандаванне тылавой зоны групы армій «Цэнтр»

7 ліпеня 1943

  • 2-я палявая армія
  • 4-я палявая армія
  • 2-я танкавая армія
  • 9-я палявая армія
  • 3-я танкавая армія
  • Камандаванне тылавой зоны групы армій «Цэнтр»

15 чэрвеня 1944

  • 2-я палявая армія
  • 4-я палявая армія
  • 9-я палявая армія
  • 3-я танкавая армія
  • Камандуючы войскамі вермахта ў Беларусі

Пасля завяршэння Беларускай наступальнай аперацыі касцяк групы армій «Цэнтр» быў разгромлены і яна фактычна перастала існаваць як адзінае цэлае, хоць фармальна існавала да канца вайны.

12 сакавіка 1945

  • 1-я танкавая армія
  • 17-я палявая армія
  • 4-я танкавая армія

У культуры

Уладзімір Высоцкі для спектакля тэатра на Таганцы «Загінуўшыя і жывыя» ў сярэдзіне 1960-х гадоў напісаў песню «Салдаты групы „Цэнтр“»:[6]

Па выпаленай раўніне —
За метрам метр —
Ідуць па Украіне
Салдаты групы «Цэнтр».

На самай справе падчас наступлення ў 1941 годзе група армій «Цэнтр» дзейнічала не на Украіне, а ў Беларусі. Аднак уваходзячыя ў склад групы танкавыя часці Гудэрыяна ўдзельнічалі ў Кіеўскай бітве.

Зноскі

Літаратура

  • Буркхарт Мюллер-Гиллебранд. Сухопутная армия Германии, 1939—1945 гг. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 5-94661-041-4.
  • Залесский К. А. Вооружённые силы III Рейха. Полная энциклопедия.Вермахт, люфтваффе, кригсмарине. — М.: Эксмо, 2008. — 944 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-903339-73-0.
  • Werner Haupt:
    • Bildchronik der Heeresgruppe Mitte, Podzun-Pallas Verlag, ISBN B-0000B-RHY-4
    • Heeresgruppe Mitte, Podzun-Pallas Verlag, ISBN B-0000B-RHY-6
  • Rolf Hinze: Der Zusammenbruch der Heeresgruppe Mitte im Osten 1944, Motorbuch Verlag, ISBN 3-87943-681-9
  • Franz Kurowski:

Спасылкі