Гуфніца

Гуфніца, гафуніца, гауфніца[1] (ад чэшск.: houfnice ад houf натоўп, куча, атрад[2]) — еўрапейскі тып лёгкай палявой гарматы 15—16 ст. з кароткім ствалом, якая пачаткова служыла для непасрэднай агнявой падтрымкі палкоў (гуфаў, адсюль назва).

Гуфніцы былі ўведзены ва ўжытак гусітамі, былі перанятыя ў Польшчы і ВКЛ (15 ст.), потым трапілі ў Маскоўскую дзяржаву (16 ст.).

З-за наяўнасці кароткага ствала гуфніцы залічваюцца да першых гаўбіц (або правобразаў гаўбіц), хоць з іх і не стралялі па навеснай траекторыі[3]. У чэшскай мове сама назва houfnice перайшла да гаўбіц.

Канструкцыйна гуфніца падобная да малой бамбарды, і мела кароткі ствол (3,5—4 калібры) з вузейшай зараднай каморай (звычайна 1,5 кал.)[4]. Калібр да 20—23 см. Кулі спачатку былі каменныя, пазней пачалі ўжываць падабенства карцечы — мяхі, напоўненыя дробным каменнем і кавалкамі жалеза, залітымі смалой. Пачаткова гуфніцы транспартаваліся на вазах, але хутка іх пачалі ставіць на двухколавыя (напр., брусовыя) лафеты з прыстасаваннямі вертыкальнага навядзення (напр., з дугавымі механізмамі).

Гл.далей: тарасніца, фоглер, бамбарда, гакаўніца.

Зноскі

Літаратура

  • Бохан Ю. М. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы XIV — канца XVI ст. Мн.: Экаперспектыва, 2002. — 336 с. з іл. (Наклад — 300 экз.)
  • Stanisław Kobielski. Polska broń palna. Zakład narodowy im. Ossolińskich, Wrocław, 1975. 201 c. C.23—25.
  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.) С.181.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі