Чэшская мова

Чэшская мова (чэшск.: čeština, IPA:[ˈʧɛʃcɪna], český jazyk) — славянская мова індаеўрапейскай моўнай сям’і. Належыць да заходнеславянскай падгрупы[2][3][4].

Чэшская
Саманазваčeština
КраіныЧэхія
Еўрасаюз
Славакія
Афіцыйны статусу Чэхіі, Еўрасаюзе
Арганізацыя, якая рэгулюеІнстытут чэшскай мовы пры АН Чэшскай Рэспублікі
Агульная колькасць носьбітаўкаля 12 мільёнаў[1]
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Еўразіі

Індаеўрапейская

Балта-славянская
Славянская
Заходнеславянская
Чэшска-славацкая падгрупа
Чэшская мова
Пісьменнасцьлацінскае пісьмо
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97чеш 790
ISO 639-1cs
ISO 639-2ces і cze
ISO 639-3ces
WALScze
Ethnologueces
ABS ASCL3601
IETFcs
Glottologczec1258
Вікіпедыя на гэтай мове
Карта распаўсюджання славянскіх моў,      чэшская мова

Вылучылася з заходніх дыялектаў праславянскай мовы напрыканцы X стагоддзя. Чэшская літаратура паўстала ў XIV стагоддзі, хоць першыя помнікі чэшскай пісьменнасці датаваныя XII стагоддзем.

Чэшскай мовай карыстаюцца каля 11,5 мільёнаў чалавек, з якіх прыблізна 10 млн пражываюць у Чэхіі. Цягам апошніх 150 гадоў эмігранты розных хваляў і іхнія нашчадкі рассяліліся ў Славакіі[5], ЗША[6], Канадзе, Нямеччыне, Аўстрыі[7], Румыніі, Аўстраліі, Украіне і некаторых іншых краінах.

Чэшская мова, як і беларуская, належыць да флектыўных моў, якія вызначаюцца складанай сістэмай скланенняў і спражэнняў. Правапіс ужывае рэфармаваную Янам Гусам лацінку. Найболей блізкія да чэшскай славацкая, польская і сербалужыцкая мовы.

Чэшскай мовай, ў якасці роднай, карыстаецца каля 12 мільёнаў чалавек (1999), з якіх прыблізна 10 млн. пражываюць у Чэхіі, дзе яна з'яўляецца афіцыйнай. З 1 мая 2004 года чэшская мова ўваходзіць у спіс афіцыйных моў Еўрасаюзу. Кадыфікацыяй пісьмовага стандарту мовы займаецца Інстытут чэшскай мовы Акадэміі навук Чэхіі[8]. Вывучэннем чэшскай мовы займаецца навука багемістыка.

Гісторыя

Першай славянскай літаратурнай мовай на тэрыторыі сучаснай Чэхіі была стараславянская мова, якая выкарыстоўвала ў якасці алфавіту прынесеную каля 836 году братамі Кірылам і Мяфодзіем глаголіцу.

Чэшская мова вылучылася з заходняга дыялекту праславянскай напрыканцы 1 тысячагоддзя. Аднак чытаць і пісаць у той час умела пераважна толькі духавенства, і функцыі пісьмовай мовы выконвалі лацінская і стараславянская мовы.

Першымі пісьмовымі дакументамі чэшскай мовы з’яўляюцца рэлігійныя песні і кароткія тэксты, вядомыя як глосы (чэшск.: glosy), напісаныя ў XII і XIII стагоддзях. Яны пісаліся так званым прымітыўным правапісам, які выкарыстоўваў звычайную лацінку для запісу неўласцівых латыні гукаў (адна літара выкарыстоўвалася для розных гукаў).

У XIV і XV[9] стагоддзях з’яўляюцца першыя творы прыдворнай літаратуры, чэшская мова пранікае ў дзяржаўныя дакументы. У XIV стагоддзі на чэшскую мову былі ўпершыню перакладзеныя ўсе часткі Бібліі, праўда, не як саюзны твор. У іх для запісу чэшскіх гукаў выкарыстоўваліся састаўныя літары. На мяжы XIV—XV стагоддзяў была праведзеная рэформа правапісу, звязаная з імем Яна Гуса, якая ўвяла ў чэшскую мову дыякрытычныя знакі. Ян Гус таксама працаваў над перакладам усіх частак Бібліі. Вялікі ўнёсак у развіццё чэшскай літаратуры дало вынаходства кнігадрукавання. У 1475 годзе на чэшскай мове быў упершыню надрукаваны Новы Запавет, а ў 1488 годзе ўся Біблія. Тым не менш, класічны чэшскі пераклад Бібліі, Краліцкая Біблія, быў выдадзены ў 6 частках толькі ў 1579—1594 гадах.

Пасля паражэння паўстання 1618—1620 гадоў  (чэшск.) і пачаткам Контррэфармацыі пачаўся паступовы заняпад чэшскай пісьмовай літаратуры, які быў выкліканы змушанай эміграцыяй некаталіцкай інтэлігенцыі. І ў гэты час, тым не менш, выходзілі кнігі на чэшскай мове, аднак яны падвяргаліся строгай цэнзуры. Па Новым земскім укладанні (чэшск.: Obnovené zřízení zemské) (1627, 1628) у Чэхіі і Маравіі другой дзяржаўнай мовай станавілася нямецкая, якая мела роўныя правы з чэшскай (на падставе пражывання тамака вялікай колькасці немцаў).

Распаўсюджанне чэшскай і славацкай моў у XIX стагоддзі

У XVIII стагоддзі нямецкая мова была ўведзена ў якасці адзінай ва ўсіх габсбургскіх землях. Для паспяховай кар’еры нямецкай мовай трэба было валодаць як роднай. Шматлікія чэшскія паны так анямечваліся, што забывалі сваю родную мову. Заняпаду чэшскай мовы спрыялі езуіты, знішчаючы чэшскія кнігі і рукапісы, якія яны лічылі ерэтычнымі. Пры кіраванні Марыі-Тэрэзіі ў вышэйшых, сярэдніх і пачатковых школах уводзілася выкладанне на нямецкай мове, а пры Іосіфе II без ведання нямецкай стала немагчыма паступіць у гімназію. У 1784 годзе нямецкая мова канчаткова стала мовай выкладання ў гімназіях і Пражскім універсітэце, наўзамен лацінскай мовы. Ва ўсіх урадавых установах таксама была ўведзеная нямецкая мова.

Поўнае непрызнанне з боку аўстрыйскіх імператараў земскай самастойнасці Чэхіі прывяло да ўзнікнення ў канцы XVIII стагоддзя руху нацыянальнага адраджэння, які ўзмацніўся са скасаваннем у XIX стагоддзі прыгоннага права. У 1792 у Пражскім універсітэце была арганізаваная кафедра чэшскай мовы, у 1793 годзе чэшская стала выкарыстоўвацца ў сейме.

У XIX стагоддзі чэшская літаратура ізноў дасягнула росквіту. З розных спроб кадыфікацыі чэшскай мовы ўсеагульна была прынятая граматыка Ёсефа Добраўскага, якая ўпершыню выйшла ў 1809 годзе. У 1830—1835 гадах быў выдадзены пяцітомны чэшска-нямецкі слоўнік Ёсефа Юнгмана. Развіваецца публіцыстыка і мастацкая літаратура, якія значна наблізіліся да паўсядзённай мовы. Зніклі некаторыя перажыткі састарэлага правапісу Краліцкай Бібліі. Менавіта ў гэты час літаратурная чэшская мова стала больш-менш падобная на сучасную.

Пісьменнасць

Чэшская мова выкарыстоўвае лацінскі алфавіт, пашыраны наступнымі літарамі з дыякрытычнымі знакамі:

ВялікіяÁČĎÉĚÍŇÓŘŠŤÚŮÝŽ
Малыяáčďéěíňóřšťúůýž

Статус літары мае таксама дыграф ch, які ў алфавіце займае месца між h ды i. У іншамоўных словах таксама могуць ужывацца дыграфы (для запісу звонкага гуку č, напр. džbán, džus, džem, džíp) і вельмі рэдка dz (звонкі c). Але гэтыя дыграфы не разглядаюцца як асобныя літары.

Рукапісныя літары чэшскага алфавіту

На пісьме паслядоўна абазначаецца даўжыня галосных (штрыхі над літарамі, а над u або штрых, або кружок — апошні ў тых выпадках, калі гук [u:] утварыўся са старажытнага [o]). Літары для шыпячых і мяккіх зычных утрымоўваюць дыякрытычны знак гачык  (чэшск.) (чэшск.: háček «гаплік»), які ў большасці выпадкаў выглядае як «птушачка» над літарай, а над літарамі з вертыкальнай верхняй часткай (d, t) — як апостраф. Гачык над галоснай e азначае мяккасць папярэдняй зычнай; звычайна літара ě адпавядае гуку, які пайшоў ад старога агульнаславянскага Ѣ). Літары q, w, x ужываюцца толькі ў запазычаннях.

Чэшскі правапіс мае ў сваёй аснове фаналагічны прынцып з пэўнымі гістарычнымі элементамі. Гэта азначае, што адна літара (графема), як правіла, ужываецца для запісу аднае фанемы (а не гуку) з тым, каб наблізіцца да марфалогіі й этымалогіі слоў і захаваць некаторыя элементы, адпаведныя гістарычнай форме мовы (напр. i/y, í/ý, ě, ú/ů).

Літары ě і ů не могуць стаяць у пачатку слова, таму што ě змякчае папярэдні зычны гук, а выкарыстанне ů замененае іншымі спосабамі (пачатковы галосны /u:/ на пісьме перадаецца як ú).

Чэшская QWERTZ-клавіятура. QWERTY адрозніваецца ад яе толькі паменянымі месцамі літарамі Y і Z
ЛітараЧэшская
назва
гук
(МФА)
ала-
фоны
A aá[a]
Á ádlouhé á[aː]
B b[b][p]
C c[ts][dz]
Č ččé[tʃ][dʒ]
D d[d][t]
Ď ďďé[ɟ][c]
E eé[ɛ]
É édlouhé é[ɛː]
Ě ěije[ɛ], [jɛ]
F fef[f]
G g[g][k]
H h[ɦ][x], [h]
Ch chchá[x][ɣ], [ɦ]
I ií[ɪ]
Í ídlouhé í[iː]
J j[j]
K k[k][g]
L lel[l]
M mem[m][ɱ]
N nen[n][ŋ]
ЛітараЧэшская
назва
гук
(МФА)
ала-
фоны
Ň ň[ɲ]
O oó[o]
Ó ódlouhé ó[oː]
P p[p][b]
Q qkvéqu=[kv]
R rer[r]
Ř ř[r̝][r̝°]
S ses[s][z]
Š š[ʃ][ʒ]
T t[t][d]
Ť ťťé[c][ɟ]
U uú[ʊ]
Ú údlouhé ú[uː]
Ů ůů s kroužkem[uː]
V v[v][f]
W wdvojité vé[v][f]
X xiks[ks][gz]
Y yypsilon[ɪ]
Ý ýdlouhé ypsilon[iː]
Z zzet[z][s]
Ž žžet[ʒ][ʃ]

На ўзор чэшскай пісьменнасці была створаная вельмі блізкая да яе славацкая. У пачатку XIX стагоддзя на чэшскую сістэму (з некаторымі змяненнямі) была пераведзеная харвацкая лацінка («гаевіца»). Па чэшскім жа ўзоры ствараліся праекты найбольш распаўсюджаных сістэм лацінізацыі некаторых іншых славянскіх моў: беларускай, украінскай, рускай, як і ўвогуле асноўныя стандарты лацінскай транслітарацыі кірыліцы. Яшчэ некалькі моў (баснійская, лякоцкая, літоўская, латышская, некаторыя саамскія варыянты, славенская і інш.) выкарыстоўваюць гачыкі над літарамі.

Да сярэдзіны XIX стагоддзя чэшская арфаграфія захоўвала некалькі своеасаблівых старажытных абазначэнняў гукаў, якія сёння выглядаюць вельмі нязвыкла:

  • літара j ужывалася замест í для абазначэння доўгага гуку [і];
  • літара g ужывалася замест j для абазначэння гуку [й];
  • літара w ужывалася замест v.

Фанетыка

Галосныя

Гучанне чэшскіх галосных паводле The Handbook of the International Phonetic Association.

У чэшскай мове 10 асноўных галосных гукаў: кароткія і доўгія варыянты гукаў [a], [e], [i] (на пісьме з гістарычна-этымалагічных прычын адлюстроўваецца дваяка: i і y), [o], [u]. Даўжыня галосных абазначаецца дыякрытычнымі знакамі (штрыхом ці кружком) і з’яўляецца сэнсаадрознай: drahá — «дарагая», dráha — «даро́га».

Націск сілавы, фіксаваны на першым складзе. Націск не звязаны з даўгатой; у выніку можа памылкова здавацца, што націск часам падае ў сярэдзіну або канец слова.

Галосныя ў чэшскай мове прамаўляюцца выразней, чым у беларускай, склады гучаць як бы паасобку.

Характэрныя складаўтваральныя [r] і [l]: vlk «воўк», krtek «крот», bratr «брат». Пры вымаўленні такога склада з'яўляецца смутны гук, які нагадвае вельмі кароткі беларускі [ы] (тэат[ы]р). Існуюць цэлыя фразы без адзінага «сапраўднага» галоснага: Strč prst skrz krk «засунь палец у горла».

Дыфтонгі [au], [eu], [ou] (першыя два пераважна ў запазычаннях, апошні тыповы і для ўласна чэшскіх слоў: doubrava, houknouti, kousati).

Зычныя

Месца артыкуляцыі →Губныя гукіКаранарныя гукіДарсальныя гукіГартанныя гукі
Спосаб артыкуляцыі ↓Білабіяль-
ныя
Губна-
зубныя
Альвеа-
лярныя
Пост‐
альвеа-
лярныя
Палаталь-
ныя
Задне-
паднябен-
ныя
Гартанныя
Насавыm(ɱ)nɲ(ŋ)
Выбухныp bt dc ɟk ɡ(ʔ)
Фрыкатыўныf vs zʃ ʒx (ɣ)(h) ɦ
Надыходзячыj
Грасіруючыr *
Латэральны надыходзячыl

*[r̝]— гэта асаблівы прыпадняты альвеалярны вібруючы r, які можа вымаўляецца як звонка, так і глуха.

Зычныя ў дужках разглядаюцца як алафоны іншых зычных:

[ɱ] - алафон фанемы /m/ папярэдні губна-зубным зычным (/f/ і /v/).

[ŋ] - алафон фанемы /n/ папярэдні задне-паднябенным зычным (/k/ і /g/).

[ɣ] - звонкі алафон /x/ папярэдні звонкім зычным.

[h] - алафон /ɦ/ папярэдні глухім зычным.

Цвёрды прыступ (гартанная змычка) не лічыцца асобным гукам.

Існуе таксама чатыры афрыкаты:

t͡sглухая альвеалярная афрыката
ʣзвонкая альвеалярная афрыката
ʧглухая постальвеалярная афрыката
ʤзвонкая постальвеалярная афрыката
/ʃ/ адпавядае літара š
/ʒ/ адпавядае літара ž
/ɲ/ адпавядае літара ň
/c/ адпавядае літара ť
/ɟ/ адпавядае літара ď
/ɦ/ адпавядае літара h
/x/ адпавядае дыграф ch
/ts/ адпавядае літара c
/dz/ адпавядае дыграф dz
/tʃ/ адпавядае літара č
/dʒ/ адпавядае дыграф
/r̝/ адпавядае літара ř

Іншым зычным адпавядаюць тыя ж літары, што і ў IPA.

Лексіка

Чэшскія навукоўцы ацэньваюць колькасць запазычанняў з праславянскай мовы ў сучасных чэшскай і роднаснай славацкай у 98%, што больш за ўсе астатнія славянскія мовы[10].

Сярод іншамоўных слоў, як і ў большасці еўрапейскіх моў, шэраг тэрмінаў у галіне культуры і навукі былі запазычаныя з грэчаскай (demokracie, parabola, typ — дэмакратыя, парабала, тып) і лацінскай моў (škola, kříž, doktor, herbář — школа, крыж, доктар, гербарый). Праз цесныя гістарычныя кантакты частка слоў была запазычаная з нямецкае (knedlík, šunka, taška, brýle, rytířклёцка, вяндліна, мяшок, акуляры, рыцар), у некаторых выпадках яны дайшлі праз іншыя мовы. З нямецкае паходзіць шэраг слоў з галіны рамесніцкай тэрміналогіі і слэнгу (hoblík, klempíř, ponk, šichta — гэбель, водаправоднік, варштат, вахта). У эпоху нацыянальнага адраджэння частка слоў адмыслова была перанятая з іншых славянскіх — польскай (báje, věda, půvab, otvor — байка, веданне, прывабнасць, адтуліна), рускай (vzduch, příroda, chrabrý — паветра, прырода, адважны) і інш. Чэшская тэрміналогія стваралася штучна праз запазычанне іншамоўных слоў, часта даслоўным перакладам (калькаваннем). Многія з гэтых слоў засталіся ва ўжытку і цяпер. У XX стагоддзі з рускай мовы ў чэшскую прыйшлі ў асноўным палітычныя тэрміны (sovět, kulak, chozrasčot, polárník, rozvědka, celiny — савет, кулак, гасразлік, палярнік, выведка, цаліна). З італьянскае паходзіць шэраг музычных тэрмінаў (duet, soprán, forte, piano — дуэт, сапрана, фортэ, піяна), з французскай — датычных моды (baret, blůza, manžeta — берэт, блюза, манжэта). Ангельская мова стала крыніцай спартовых тэрмінаў (fotbal, hokej, tenis — футбол, хакей, тэніс), а цяпер з яе пераходзяць новаўвядзенні ў вылічальных тэхналогіях (software, hardware — праграмнае забеспячэнне, апаратнае забеспячэнне) і іншых галінах.

Маюцца запазычанні з экзатычных моў, часта праз іншыя мовы. З арабскай прыйшлі словы alkohol, káva, trafika (алкаголь, кава, тытунёвая крама), з турэцкай jogurt, klobouk, čapka, tasemnice (ёгурт/ягурт, клабук, капялюш, тасьма), з кітайскайčaj, kečup (чай/гарбата, кетчуп), з хіндзі džungle, jóga (джунглі, ёга).

Правапіс запазычаных слоў залежыць ад ступені натуралізацыі:

  • асіміляваныя словы падпарадкоўваюцца правілам напісання чэшскае мовы, напрыклад telefon, televize, rádio, muzeum, kriket, akvárium (хоць дапускаецца і напісанне televise, radio, museum);
  • новыя і рэдкаўжывальныя словы звычайна захоўваюць арыгінальнае напісанне, напр. hardware, image;
  • асаблівую групу складаюць устойлівыя словазлучэнні — выразы, якія захоўваюць арыгінальны правапіс і не падпарадкоўваюцца чэшскім правілам скланенняў, напрыклад лацінскія ecce homo, corpus delicti, in statu nascendi, ab incunabulis, dies irae, французскія aperçu, á propos, enfant terrible, tête à tête, vis-à-vis, potpourri, parvenu; laissez-faire, laissez-passer; італьянскія staccato, adagio, dolce far niente і да т.п.).

Як у многіх роднасных мовах, якія доўгі час развіваліся паасобку, падобныя па гучанні чэшскія і беларускія словы нярэдка маюць розны і нават супрацьлеглы сэнс (напрыклад, čerstvý — свежы; pozor — увага; hrad — замак; ovoce — садавіна; rodina — сям’я; і да т. п.).

Спіс Сводэша для чэшскай мовы
ЧэшскаяБеларуская
я
tyты
onён
myмы
vyвы
oni, onyяны
tento, tato, totoгэты, гэтая, гэтае
tamten, tamta, tamtoтой, тая, тое
tadyтут
tamтам, туды
kdoхто
coшто
kdeдзе
kdyкалі
jakяк
neне
všechnoувесь, уся, усё, усе
mnohoмногія, шматлікія
několikнекалькі
nemnohoнямногія, нешматлікія
jinýіншы
jedenадзін
dvaдва
třiтры
čtyřiчатыры
pětпяць
velkýвялікі
dlouhýдоўгі
širokýшырокі
tlustýтлусты
těžkýцяжкі
malýмалы, маленькі
krátkýкароткі
uzkýвузкі
tenkýтонкі
ženaжанчына
mužмужчына
člověkчалавек
dítěдзіця
žena, manželkaжонка
muž, manželмуж
matkaмаці
otecбацька
zvířeзвер, жывёла
rybaрыба
ptákптушка
pesсабака
vešвош
hadзмяя, гад
červчарвяк
stromдрэва
lesлес
hůl, klacek, prutпалка, кій
ovoceплод, садавіна
semenoнасенне
listліст
kořenкорань
kůraкара
květкветка
trávaтрава
lanoвяроўка
kůžeскура
masoмяса
krevкроў
kostкостка
tukтук, тлушч
vejceяйка
rohрог
ocasхвост
peroпяро
vlasyваласы
hlavaгалава
uchoвуха
okoвока
nosнос
ústaрот, вусны
zubзуб
jazykмова, язык
nehetногаць, пазногаць
nohaступня, нага
nohaнага
kolenoкалена
rukaрука, далонь
křídloкрыло
břichoжывот
vnitrnostiунутранасці, вантробы, кішкі
krk, šíjeгорла, шыя
záda, hřbetспіна, хрыбет
prs, hruďгрудзі
srdceсэрца
játraпечань
pítпіць
jístесці
kousatкусаць
sátсмактаць, ссаць
plivatпляваць
zvracetванітаваць
foukatдуць
dýchatдыхаць
smát seсмяяцца
vidětбачыць
slyšetчуць
vědětведаць
mysletдумаць, разважаць
čichatнюхаць
bát seбаяцца
spátспаць
žítжыць
umíratпаміраць
zabítзабіваць
bojovatзмагацца
lovitлавіць, паляваць
udeřitударыць
řezatрэзаць, калоць
rozdělitпадзяліць
bodnoutукалоць, пракалоць
škrábatшкрабаць
kopatкапаць
plavatплаваць
letětлётаць
jítхадзіць, ісці
přijítпрыходзіць, прыйсці
ležetляжаць
sedětсядзець
státстаяць
obrátitкруціць
padat, upadnoutпадаць
dátдаваць
držetтрымаць
stlačitсціскаць
třítцерці, драць
mýt, umývatмыць, умываць
utíratвыціраць
tahatцягнуць
tlačitпіхаць
házetкідаць
vázatвязаць
šítшыць
počítatлічыць
říkatгаварыць, казаць
zpívatспяваць
hrátгуляць, іграць
ploutплыць
téciцекчы
mrznout, zmrznoutмёрзнуць, замёрзнуць
otékatацякаць
slunceсонца
měsícмесяц
hvězdaзорка
vodaвада
déšťдождж
řekaрака
jezeroвозера
mořeмора
sůlсоль
kámenкамень
písekпясок
prachпыл, прах
zeměзямля
mrakхмара, воблака
mlhaтуман, імгла
nebeнеба
vítrвецер
sníhснег
ledлёд
kouř, dýmдым
oheňвагонь
popelпопел
hořetгарэць
silnice, cestaдарога, шлях
horaгара
červenýчырвоны
zelenýзялёны
žlutýжоўты
bílýбелы
černýчорны
nocноч
denдзень
rokгод
teplýцёплы
studený, chladnýсцюдзёны, халодны
plnýпоўны
novýновы
starýстары
dobrýдобры
špatný, zlýзлы, благі
shnilýгнілы
špinavýбрудны
přímýпросты
kulatýкруглы
ostrýвостры
tupýтупы
hladkýгладкі
mokrýмокры
suchýсухі
správnýслушны, спраўны
blízkýблізкі
dalekýдалёкі
pravýправы
levýлевы
uкаля, ля
vу
sз
aі
jestližeкалі ж
protožeтаму што
jménoімя

Граматыка

Чэшская мова, як і беларуская, адносіцца да флектыўных моў, якія вызначаюцца складанай сістэмай скланенняў і спражэнняў. Гэта выяўляецца праз багацце слоўных формаў.

Часціны мовы

У чэшскай 10 часцінаў мовы, сярод якіх адрозніваюць змяняльныя і незмяняльныя:

Род

Адрозніваюць 3 роды: мужчынскі, жаночы і ніякі. Акрамя таго, назоўнікі мужчынскага роду падзяляюцца на адушаўлёныя і неадушаўлёныя.

Лік

Адрозніваюць адзіночны і множны лікі.

Скланенне

Чэшская мова мае 7 склонаў (назоўны, родны, давальны, вінавальны, клічны, творны, месны), якія ўжываюцца пры скланенні чэшскіх назоўнікаў, прыметнікаў, займеннікаў і лічыльнікаў.

Пачатковаю формаю (лемай) імёнаў ёсць, як правіла, назоўны склон адзіночнага ліку.

Спражэнне

Дзеясловы маюць 3 часы: мінулы, цяперашні і будучы.

Акрамя таго, па завершанасці ці незавершанасці дзеяння адрозніваюць дзеясловы закончанага (перфектныя) і незакончанага (імперфектныя) трыванняў. Дзеясловы закончанага трывання не маюць формы цяперашняга часу, яна супадае з формай будучага часу.

Адрозніваюць 3 лады дзеяслоў: абвесны, умоўны і загадны. Паводле адносін між прадметам і дзеяннем вылучаюць асабовыя і безасабовыя дзеясловы.

Пачатковаю формаю дзеяслова ёсць інфінітыў.

Парадак слоў

Парадак слоў вельмі гнуткі (вольны). Асноўным тыпам парадку з’яўляецца «дзейнік — выказнік — дапаўненне».

Дыялекты

Дыялекты чэшскае мовы: 1 — чэшская (багемская) група (падгрупы: 1a — паўночна-ўсходняя, 1b — цэнтральная, 1c — паўднёва-заходняя, 1d — чэшска-мараўская) 2 — цэнтральнамараўская група 3 — усходнемараўская група 4 — сілезская група (4a — сілезска-мараўская падгрупа, 4b — сілезска-польская падгрупа) 5 — змяшаныя гаворкі

Чэшская мова распадаецца на некалькі дыялектаў, носьбіты якіх у цэлым разумеюць адзін адно. У цяперашні час пад уплывам літаратурнае мовы межы між дыялектамі сціраюцца. Чэшскія дыялекты падзяляюцца на 4 групы[11]:

  • Чэшскія (багемскія) гаворкі (з размоўнай чэшскай у якасці кайнэ)
  • Цэнтральнамараўская група гаворак (ганацкая);
  • Усходнемараўская група гаворак (мараўска-славацкая);
  • Сілезскія гаворкі.

Памежныя землі, раней населеныя судэцкімі немцамі, нельга аднесці да пэўнага дыялекту з-за размаітасці насельніцтва.

Падабенства да славацкай мовы

Чэшская і славацкая мовы вельмі падобныя і ўтвараюць кантынуум, плаўна пераходзячы адна ў адну. Адрозненні ў лексіцы чэшскай і славацкай моў нават меншыя, чым паміж некаторымі дыялектамі славацкай мовы. Некаторыя дыялекты адносяць да адной або другой мовы толькі ў залежнасці ад тэрытарыяльнай прыналежнасці.

У значнай меры за час існавання супольнай дзяржавы — Чэхаславакіі — у Чэхіі і Славакіі склаўся пасіўны чэха-славацкі білінгвізм, чэхі звычайна без праблемы разумеюць славацкую і наадварот. У рэчышчы тагачаснай палітыкі ў міжваеннай Чэхаславакіі (1918—1938) абедзве мовы разглядаліся як два варыянты адной літаратурнай мовы. Узаемаразуменне абедзвюх моў ацэньваецца ў 95%[12].

Краіны, у якіх ужываецца чэшская мова      афіцыйная мова ў Чэхіі      нацыянальныя меншасці (ЗША, Канада, Аўстрыя, Нямеччына, Харватыя, Славакія)      Еўрапейскі Саюз

Афіцыйны статус

Чэшскай мовай карыстаецца пераважная большасць грамадзян Чэхіі. Паводле дзеючага заканадаўства, суды, следчыя і адміністратыўныя органы вядуць справаводства па-чэшску[13] (фінансавыя інстытуцыі таксама і па-славацку[14]). На таварах абавязкова павінна прысутнічаць інструкцыя па выкарыстанні па-чэшску[15].

Грамадзяне, якія не валодаюць чэшскай мовай, маюць права карыстацца паслугамі перакладчыка (напрыклад, у судзе). У адпаведнасці з Хартыяй фундаментальных правоў і свабод  (чэшск.) этнічныя меншасці маюць права карыстацца ўласнымі мовамі[16].

Чэшская мова таксама можа ўжывацца ва ўсіх афіцыйных актах у Славакіі, што абумоўлена Артыкулам 6 Акту пра мовы меншасцяў Славакіі 184/1999 Zb. А з 1 мая 2004 года чэшская мова ўваходзіць у спіс афіцыйных моў Еўрасаюзу.

Зноскі

Літаратура

  • Селищев А. М. Славянское языкознание. Западнославянские языки. — М.: Государственное учебно-педагогическое издательство Наркомпроса РСФСР, 1941. — С. 27-190
  • Сталл П. Обиходно-разговорный чешский язык. // Вопросы языкознания, 1960, № 2. — С. 11-20
  • Широкова А. Г. Из истории развития литературного чешского языка. // Вопросы языкознания, 1955, № 4. — С. 35-54
  • Lehr-Spławiński T. Tło ugrupowania gwar czeskich. // Studia i szkice wybrane z językoznawstwa słowiańskiego. Seria 2. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1966. — S. 251—258.

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
на чэшскай мове