Даланзадгад

горад у Манголіі

Даланзадгад — горад у паўднёвай частцы Манголіі. Адміністрацыйны цэнтр Паўднёва-Габійскага аймака. Насельніцтва 18,7 тыс. жыхароў (2010). Транспартны вузел. У раёне Даланзадгада — каменнавугальныя радовішчы. Вытворчасць будматэрыялаў, швейныя, харчовыя прадпрыемствы.

Горад
Даланзадгад
ᠳᠠᠯᠠᠨᠵᠠᠳᠠᠭᠠᠳ
Краіна
Аймак
Паўднёва-Габійскі аймак
Каардынаты
Плошча
  • 476 км²
Вышыня цэнтра
1470[1] м
Тып клімату
рэзка кантынентальны
Афіцыйная мова
Насельніцтва
  • 19 396 чал.
Нацыянальны склад
манголы
Часавы пояс
Даланзадгад на карце Манголіі
Даланзадгад (Манголія)
Даланзадгад

Геаграфія і клімат

Горад ляжыць на плато, на вышыні 1590 метраў над узроўнем мора, у пустыні Гобі, у 540 кіламетрах на поўдзень Улан-Батара, непадалёк ад дзяржаўнай мяжы Манголіі з Кітаем.

У Даланзадгадзе халодны пустынны клімат з халоднымі зімамі і цёплым летам. Клімат — рэзка кантынентальны, засушлівы. Сярэднегадавая тэмпература ў горадзе складае 4,6 °C (дзённая: 11,4 °C, начная: −2,1 °C). Улетку тэмпература можа падымацца да 39 °C, узімку апускаецца да −37 °C. Ападкі вельмі рэдкія — з кастрычніка па красавік яны выпадаюць не часцей 1 дня ў месяц[2].

Клімат Даланзадгада
ПаказчыкСтуЛютСакКраМайЧэрЛіпЖніВерКасЛісСнеГод
Абсалютны максімум, °C718172732353335282617635
Сярэдні максімум, °C−8−25122026272620121−511
Сярэдні мінімум, °C−21−17−8−161214136−2−110−2
Абсалютны мінімум, °C−31−31−27−20−8−173−12−17−28−36−36
Норма ападкаў, мм0000010403010000140
Крыніца: Weatherbase

Зноскі