Дамініён Ньюфаўндленд

Дамініён Ньюфаўндленд (англ.: Dominion of Newfoundland) — брытанскі дамініён, які існаваў у Паўночнай Амерыцы з 1907 па 1949.

Дамініён Вялікабрытаніі
Дамініён Ньюфаўндленд
Dominion of Newfoundland
ГербСцяг
ГербСцяг
Дэвіз: ««Quaerite Prime Regnum Dei»»
Гімн: Ode to Newfoundland
 >
1907 — 1949

СталіцаСент-Джонс
Мова(ы)англійская
Афіцыйная моваанглійская, французская і Ірландская мова
Грашовая адзінканьюфаўндлендскі долар
Плошча405 212 км²
Форма кіраванняканстытуцыйная манархія
ДынастыяВіндзарская
Кіраўнікі дзяржавы
Манарх
 • 19071910Эдуард VII (першы)
 • 19361949Георг VI (апошні)
Прэм'ер-міністр
 • 19071909Роберт Бонд (першы)
 • 19321934Фрэдэрык Алдэрдайс (апошні)
Старшыня Камісіі ўрада
 • 19341935Дэвід Мюрэй Андэрсан (першы)
 • 19461949Гордан Макдональд (апошні)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

У 1854 Вялікабрытанія сфарміравала першы ўрад Ньюфаўндленда. Праз год калонія атрымала права на самакіраванне. Першым яе прэм'ер-міністрам стаў ліберал Філіп Фрэнсіс Літл, які займаў гэту пасаду да 1858. Ньюфаўндленд праводзіў палітыку ізаляцыянізму ў адносінах з брытанскімі калоніямі, і адмовіўся ўступаць у Канадскую канфедэрацыю, хоць і быў блізкі да гэтага ў 1892. 26 верасня 1907 Ньюфаўндленд атрымаў статус дамініёна.

У 1927 брытанскі парламент далучыў да дамініёна значную частку паўвострава Лабрадор. Правінцыя Канады Квебек, да якой адносілася астатняя частка паўвострава, адмовілася прызнаць гэта рашэнне і лічыла ўвесь Лабрадор сваёй тэрыторыяй.

Згодна з Вестмінстэрскім статутам 1931 Ньюфаўндленд станавіўся незалежнай дзяржавай у складзе Брытанскай садружнасці. Але Вялікая дэпрэсія моцна падарвала эканоміку дамініёна, і 16 лютага 1934 ён добраахвотна адмовіўся ад сваёй незалежнасці і перадаў суверэнітэт Вялікабрытаніі.

У 1948 у Ньюфаўндлендзе прайшоў рэферэндум, на якім 52% прагаласавала за далучэнне да Канады, і 31 сакавіка 1949 ён ўвайшоў у яе склад як правінцыя Ньюфаўндленд2001 «Ньюфаўндленд і Лабрадор»)[1].