Даніэль Бун

Даніэль Бун, або Дэніэл Бун (англ.: Daniel Boone; 22 кастрычніка (2 лістапада) 1734 — 26 верасня 1820) — амерыканскі першапасяленец і паляўнічы, прыгоды якога зрабілі яго адным з першых народных герояў Злучаных Штатаў Амерыкі. Вядомы сваімі прыгодамі на тэрыторыі сучаснага штата Кентукі, межы якога знаходзіліся за межамі Трынаццаці калоній. Нягледзячы на супраціў амерыканскіх індзейцаў, для якіх Кентукі быў традыцыйным месцам палявання, у 1775 годзе Бун праклаў дарогу, вядомую як Дарога дзікіх месцаў, праз Камберлендскі перавал да ракі Кентукі. Там ён заснаваў горад Бунсбара, адно з першых англамоўных паселішчаў на захад ад гор Апалачы. У канцы XVIII стагоддзя больш за 200 000 чалавек скарысталіся Дарогай дзікіх месцаў, каб пасяліцца ў Кентукі.

Даніэль Бун
англ.: Daniel Boone
Нараджэнне2 лістапада 1734(1734-11-02)[1][2][…]
Смерць26 верасня 1820(1820-09-26)[3][4] (85 гадоў)
Месца пахавання
БацькаSquire Boone[d][6]
МаціSarah Morgan[d][6]
ЖонкаRebecca Boone[d]
ДзеціDaniel Morgan Boone[d][6][7], Susanna Hays[d][7], Jesse Boone[d] і Jemima Callaway[d][7]
Дзейнасцьпадарожнік-даследчык, палітык, паляўнічы, падарожнік
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфераQ45099716?[5]
АўтографВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Даніэль Бун быў камандзірам народнага апалчэння падчас Вайны за незалежнасць ЗША 1775—1783 гадоў; у Кентукі, у асноўным, сутыкненні адбываліся паміж пасяленцамі і індзейцамі, якія былі саюзнікамі Вялікабрытаніі. У 1778 годзе Бун быў схоплены індзейцамі шауні, якія прынялі яго ў племя; але Бун збег і працягнуў дапамагаць абараняць паселішчы ў Кентукі. Падчас вайны Даніэль Бун быў абраны ў Генеральную Асамблею Віргініі, а таксама ўдзельнічаў у баі пры Блю Лікс у 1782 годзе, адным з апошніх баёў Вайны за незалежнасць ЗША. Пасля вайны Бун працаваў каморнікам і купцом, але глыбока ўлез у даўгі як спекулянт зямлёй у Кентукі. У сувязі з узніклымі праблемамі з законам з-за яго спекуляцый зямлёй Бун у 1799 годзе пераязджае ў Місуры, дзе ён правёў рэшту сваіх дзён.

Зноскі

  • Daniel Boone // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Daniel Boone // GeneaStar
  • а б Czech National Authority Database Праверана 13 снежня 2023.
  • а б в Pas L. v. Genealogics — 2003.
  • а б в geni.com — 2006.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)