Джон Болтан
Джон Болтан (англ.: John Robert Bolton II; 20 лістапада 1948, Балтымар, штат Мэрыленд, ЗША) — амерыканскі дыпламат, дарадца Прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы з 9 красавіка 2018 года[4].
Джон Болтан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: John Bolton | |||||||
| |||||||
Папярэднік | John D. Holum[d] | ||||||
Пераемнік | Robert Joseph[d] | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Richard S. Williamson[d] | ||||||
Пераемнік | Douglas J. Bennet[d] | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Anne W. Patterson[d] | ||||||
Пераемнік | Alejandro Daniel Wolff[d] | ||||||
| |||||||
Папярэднік | H. R. McMaster[d] | ||||||
Нараджэнне | 20 лістапада 1948[1][2][…] (75 гадоў) | ||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: John Robert Bolton | ||||||
Веравызнанне | Evangelical Lutheran Church in America[d] і лютэранства[3] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар права[d] | ||||||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, адвакат, дзяржаўны служачы | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | Army National Guard[d] і Армія ЗША | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
У 1989—1993 гадах — памочнік Дзяржсакратара ЗША па справах міжнародных арганізацый. У 2001—2005 гадах — намеснік Дзяржсакратара па кантролі за ўзбраеннямі. Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН (2 жніўня 2005 года — 31 снежня 2006 года).
Болтан вядомы сваімі кансерватыўнымі поглядамі на знешнюю палітыку. Ён з’яўляецца прыхільнікам жорсткай лініі ў адносінах да краін так званай «восі зла»: Паўночнай Карэі, Ірана і Кубы, а таксама ў адносінах да Расіі і яе саюзнікаў. У прыватнасці, у 2002 годзе ён прад’явіў абвінавачванні кіраўніцтву Кубы і асабіста Фідэлю Кастра ў экспарце біялагічнай зброі ў «краіны-ізгоі». У 2003 годзе стаў актыўным прыхільнікам ўварвання ў Ірак. У маі 2007 года Болтан выступіў з заклікам да адміністрацыі прэзідэнта ЗША як мага хутчэй правесці ваенную аперацыю ў дачыненні да Ірана[5].
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джон Болтан