Джон Хікс

Сэр Джон Рычард Хікс (англ.: Sir John Richard Hicks, 8 красавіка 1904, Уорык — 20 мая 1989, Блоклі) — англійскі эканаміст.

Джон Хікс
англ.: John Hicks
Дата нараджэння8 красавіка 1904(1904-04-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці20 мая 1989(1989-05-20)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасціэканаміст, выкладчык універсітэта
Навуковая сфераэканоміка
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучніHugh Rose[d][4]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1972) «за наватарскі ўклад у агульную тэорыю раўнавагі і тэорыю дабрабыту».

Вучыўся ў Оксфардзе; атрымаў ступень магістра мастацтваў (М. А.) і выкладаў там жа, а таксама ў Лонданскай школе эканомікі і ў Манчэстарскім універсітэце. Яго жонка лэдзі Урсула К. Веб, дачка вядомых фабіянцаў Сіднэя і Беатрысы Веб, з'яўлялася аўтарам шэрагу вядомых прац, у тым ліку «Грамадскія фінансы ў нацыянальным даходзе» (Public Finance in National Income, 1939) — у суаўтарстве з мужам.

Сачыненні

  • «Тэорыя заработнай платы» (The Theory of Wages, 1932);
  • «Каштоўнасць і капітал: даследаванне некаторых фундаментальных прынцыпаў эканамічнай тэорыі» (Value and Capital: An Inquiry into some * Fundamental Principles of Economic Theory, 1939);
  • «Эсэ па сусветнай эканоміцы» (Essays in World Economics, 1959);
  • «Збор эсэ па эканамічнай тэорыі» ў 3-х тт. (Collected Essays in Economic Theory, 1981-83).