Беларусь (выдавецтва)

выдавецтва

Кніжнае выдавецтва «Беларусь» — найстарэйшае беларускае кніжнае выдавецтва. Заснавана ў студзені 1921 года ў Менску (Беларусь). Выпускае кнігі разнастайнай тэматыцы: па гісторыі, культуры, краіназнаўстве, этнаграфіі і іншым тэмам; у асноўным гэта поўнакаляровыя ілюстраваныя выданні, фотаальбомы; у праграме ёсць навукова-папулярныя, даведачныя, навуковыя, літаратурна-мастацкія, вучэбныя і іншыя выданні. Штогадовы выпуск складае каля 100 найменняў агульным накладам каля тысячы экзэмпляраў.

Выдавецтва «Беларусь»
ТыпРэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
Заснаванне18 студзеня 1921 года
РазмяшчэннеРэспубліка Беларусь, горад Мінск, праспект Пераможцаў, д. 11
ГалінаВыдавецкая дзейнасць
ПрадукцыяКнігі
Колькасць супрацоўнікаў
  • 35 чал. (2011)
Матчына кампаніяМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Сайтbelarusbook.by

Агульныя звесткі

Выдавецтва «Беларусь» заснавана адпаведна пастанове ЦВК БССР ад 18 студзеня 1921 года («Аб утварэнні Дзяржаўнага выдавецтва Беларусіі і цэнтралізацыі друкарскай справы»[1], якая была прынята ў студзені 1921 года ў адпаведнасці з пастановай ЦК КП(б)Б ад 29 студзеня 1920 года[2]) як «Дзяржаўнае выдавецтва БССР» на базе заснаванага ў 1920 годзе «Беларускага аддзялення Дзяржаўнага выдавецтва РСФСР»; з 1963 года мае назву «Выдавецтва „Беларусь“», з 1980 — «Рэспубліканскае ордэна Дружбы народаў выдавецтва „Беларусь“», з 1997 па 2000 — Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва „Беларусь“»[3]. На аснове яго структурных падраздзяленняў былі створаны выдавецтва «Народная асвета» — у 1951 годзе, «Ураджай» — у 1961 годзе, «Мастацкая літаратура» — у 1972 годзе. У 1980 годзе выдавецтва было ўзнагароджана адной з вышэйшых узнагарод таго часу — Ордэнам Дружбы народаў[4]. У 2002 годзе ў яго склад увайшлі выдавецтвы «Полымя» і «Ураджай»[5].

Зноскі

Спасылкі