Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы

Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (ДКНС, руск.: Государственный комитет по чрезвычайному положению, ГКЧП) — часовы орган улады ў СССР, які складаўся з прадстаўнікоў кіраўніцтва ЦК КПСС і ўрада СССР. У перыяд з 18 па 21 жніўня 1991 г. падчас жнівеньскага путчу ДКНС здзейсніў спробу змены ўлады шляхам змяшчэння з пасады прэзідэнта СССР М. С. Гарбачова.

Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы
скарочана — ДКНС СССР
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння18 жніўня 1991
Папярэдняе ведамстваСавет бяспекі СССР
Дата скасавання21 жніўня 1991
Штаб-кватэра СССР
Маскоўскі Крэмль
Колькасць супрацоўнікаў
  • 8 чал. (18 жніўня 1991)
ГлаваГенадзь Янаеў
Падведамныя органыКабінет Міністраў СССР
КДБ СССР
МУС СССР
Мінабароны СССР
ЦК КПСС

Пазней дзеянні ДКНС былі кваліфікаваны як дзяржаўны пераварот, удзельнікаў камітэта ўзялі пад арышт, за выключэннем міністра ўнутраных спраў СССР Барыса Пуга, які скончыў з сабой.

З пункту гледжання саміх стваральнікаў ДКНС, іх дзеянні мелі мэтай аднаўленне законнасці ў СССР і спыненне распаду дзяржавы. Іх дзеянні не атрымалі прававой ацэнкі, таму што ў 1994 годзе ўсе арыштаваныя ўдзельнікі ДКНС былі амніставаны яшчэ да суда. Перад судом добраахвотна паўстаў толькі В. І. Варэннікаў, якога апраўдалі.

Склад