Дняпроўская гідраэлектрастанцыя

Дняпро́ўская ГЭС, ДнепраГЭ́С — пятая ступень найніжэйшай часткі каскада гідраэлектрастанцый на рацэ Дняпро. Размяшчаецца ў Дняпроўскім раёне горада Запарожжа. Утварае найстарэйшае на Дняпры Дняпроўскае вадасховішча. У 1930-я гады вядомая пад назвай Дняпрэльстан (скарачэнне ад «Дняпроўская электрастанцыя»).

Дняпроўская ГЭС
Выгляд на плаціну Дняпроўскай ГЭС
Выгляд на плаціну Дняпроўскай ГЭС
Краіна Украіна
Месцазнаходжанне
ВадаёмДняпро
УласнікУкргідраэнерга[d]
Год пачатку будаўніцтва15 сакавіка 1927
Увод у эксплуатацыю1932
Электрычная магутнасць, МВт1 548 мегават[1]
Іншая інфармацыя
Сайтuhe.gov.ua/filiyi/dnipro…
На карце
Дняпроўская ГЭС (Украіна)
Дняпроўская ГЭС
Дняпроўская ГЭС
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будаўніцтва

Будаўніцтва Дняпроўскай ГЭС пачалося 15 сакавіка 1927 года ў рамках праграмы індустрыялізацыі. У выніку пад’ёму вады пасля будаўніцтва плаціны былі затоплены больш за 50 населеных пунктаў[2].

Першы гідраагрэгат уведзены ў эксплуатацыю 10 красавіка 1932 года, а да 1939 года былі запушчаны ўсе 9 гідраагрэгатаў станцыі агульнай магутнасцю 560 тыс. кВт. 8 турбінаў былі пастаўлены амерыканскай кампаніяй «Ньюпарт Ньюс» (англ.: Newport News Shipbuilding and Drydock Company (NNS), яшчэ адна турбіна была савецкай копіяй амерыканскай. 5 генератараў паставіла амерыканская кампанія «General Electric», яшчэ 4 аналагічныя вырабленыя на Ленінградскім заводзе «Электросила».

Тэхнічны нагляд за вядзеннем будаўніцтва здзяйсняў палкоўнік Х’ю Лінкальн Купер інжынернага корпуса Злучаных Штатаў. Ён быў галоўным інжынерам-кансультантам праекту на запрашэнне савецкага ўрада.

17 верасня 1932 года за асабліва выдатную работу на ДнепраГЭСе былі ўзнагороджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга амерыканскія інжынеры-кансультанты — Франк Фейфер, Вільгельм Мефі, Фрыдрых Вінтэр, Георг Біндэр і інжынеры «General Electric» Чарльз Джон Томсан, Х’ю Лінкальн Купер.

Гісторыя

17 ліпеня 1932 года выйшаў на маршрут першы трамвай праз плаціну ДнепраГЭС. 30 верасня 1934 года адкрыта лінія плаціны ДнепраГЭС на правы бераг, маршрут № 4.

17 ліпеня 1933 года быў здзейснены першы рэйс з Кіева да Херсона праз ДнепраГЭС: першым пасля ліквідацыі парогаў дыстанцыю прайшоў цеплаход «В. Я. Чубар»[3].

18 жніўня 1941 года пасля атрымання інфармацыі пра прарыў нямецкіх войскаў у раёне Запарожжа супрацоўнікі НКУС падарвалі плаціну ДнепраГЭС[4][5]. У выніку выбуху 20 тон толу (паводле іншых звестак — аманалу) у плаціне ўтварылася прабоіна даўжынёй 175,5 метраў і вышынёй 21,2 м, праз якую ўніз рынулася амаль шасціметровая хваля[6], якая зруйнавала будынкі ў берагавой зоне. Найбольш ад разводдзя пацярпелі жыхары нізіннага раёна горада. Загадзя пра выбух ані мясцовае насельніцтва, ані ваеннае кіраўніцтва папярэджаныя не былі[7], і савецкая контраразведка нават спярша арыштавала выканаўцаў выбуху як варожых дыверсантаў, але пасля ўмяшання кіраўніцтва выпусціла[4]. Колькасць ахвяр у выніку выбуху не пацвярджаецца дакументальна; называюцца лічбы ад 20 тысяч[8] да 80—120 тысяч[9] ваенных і грамадзянскіх.

Пасля захопу Запарожжа нямецкія будаўнічыя часткі аднавілі зруйнаваную частку плаціны, а замест выведзенага з ладу абсталявання прыбыло нямецкае. Улетку 1942 года станцыя аднавіла дзейнасць.

Перад адступленнем немцы ў сваю чаргу падарвалі плаціну ДнепраГЭС, але толькі часткова[10].

У 1944 годзе савецкая ўлада занялася аднаўленнем электрастанцыі. Першы агрэгат уведзены ў эксплуатацыю ў сакавіку 1947 года, шосты — 31 жніўня 1949[11]; у 1950 годзе ўведзены ў дзеянне апошні, дзявяты гідраагрэгат.

22 красавіка 1972 года пачалося будаўніцтва другой чаргі Дняпроўскай ГЭС. У 1974 годзе ўведзены ў эксплуатацыю першы гідраагрэгат, а ў 1981 годзе станцыя выйшла на поўную магутнасць.

У 1996 годзе пачалася рэканструкцыя ў сувязі з старэннем абсталявання. Яна дазволіла павялічыць магутнасць Дняпроўскай ГЭС-1 на 42 МВт і пабольшыць ККД агрэгатаў на 3 %. У 2007 годзе пачаўся другі этап рэканструкцыі, дзякуючы якому магутнасць станцыі павялічылася на 85,2 МВт — такім чынам сумарная магутнасць ДнепраГЭС склала 1610,6 МВт.

22 сакавіка 2024 года Узброеныя сілы Расіі нанеслі авіяцыйны ўдар па гідраэлектрастанцыі. Адбыліся выбухі ў машыннай зале ГЭС-2 і на грабяні плаціны. Былі зафіксаваны істотныя пашкоджанні, а работа ДнепраГЭС спынена[12].

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)