Довер (Дэлавэр)

горад, сталіца штата Дэлавэр, ЗША

Довер[1] (англ.: Dover) — горад у ЗША, сталіца штата Дэлавэр і адміністрацыйны цэнтр акругі Кент. У 2010 годзе насельніцтва горада складала 36047 чалавек. Паблізу горада размешчана авіябаза Довер.

Горад
Довер
Dover
Краіна
Штат
Каардынаты
Мэр
Карлтан Кэры
Заснаваны
Горад з
Плошча
58,8 км²
Вышыня цэнтра
11 м
Тып клімату
субтрапічны акіянічны
Насельніцтва
36 047 чалавек (2010)
Шчыльнасць
617 чал./км²
Агламерацыя
152 255 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
302
Паштовыя індэксы
19901-19906
Афіцыйны сайт
cityofdover.com (англ.)
Довер на карце ЗША
Довер (Дэлавэр) (ЗША)
Довер (Дэлавэр)

Гісторыя

Довер быў заснаваны як месца размяшчэння суда для зноў створанай акругі Кент у 1683 годзе Уільямам Пенам, заснавальнікам Пенсільваніі і ўладальнікам тэрыторыі, вядомай як «Ніжнія акругі на Дэлавэр», і атрымаў сваю назву ў гонар брытанскага горада Дуўр. Пазней, у 1717 годзе, гораду быў дадзены афіцыйны статус спецыяльнай камісіяй Генеральнай Асамблеі штата Дэлавэр.

Сталіца штата Дэлавэр была перанесены сюды з Ньюкасла ў 1777 годзе з-за цэнтральнага размяшчэння Довера і адноснай бяспекі ад брытанскіх рэйдаў на рацэ Дэлавэр. Згодна з актам, прынятым у кастрычніку 1779 года, Асамблея выбірала для пасяджэнняў любое падыходзячае месца, збіраючыся ў гарадах Уілмінгтан, Льюіс, Довер, Ньюкасл і зноў у Льюісе, пакуль, нарэшце, не спынілася канчаткова ў Доверы ў кастрычніку 1781 года.

Геаграфія і клімат

Плошча горада складае каля 59 кв.км з якіх суша займае каля 58 кв.км. Клімат — субтрапічны акіянічны, мякчэе за кошт уплыву Дэлавэрскага заліва і ахоўнага дзеяння Апалачаў. Зіма — мяккая, звычайна за год выпадае каля 36 см снегу, аднак, як правіла, ён не застаецца на зямлі занадта доўга. Лета — гарачае і вільготнае, амаль трапічнае, з 29 днямі ў годзе з тэмпературай, якая дасягае або перавышае 32 °C. Вясна і восень працяглыя. Ападкі распаўсюджваюцца на працягу года даволі раўнамерна.

Клімат Довера
ПаказчыкСтуЛютСакКраМайЧэрЛіпЖніВерКасЛісСнеГод
Сярэдні максімум, °C6,58,212,918,623,828,330,829,726,420,614,89,119,2
Сярэдняя тэмпература, °C1,83,27,414,618,022,725,424,621,014,98,54,413,8
Сярэдні мінімум, °C−2,8−1,92,06,612,117,120,119,415,79,24,3−0,38,4
Норма ападкаў, мм1007711288109961061201168380891 176
Крыніца: Надвор'е і клімат

Насельніцтва

Паводле даных перапісу 2010 года насельніцтва горада складала 36 047 чалавек, мелася 12 340 хатніх гаспадарак і пражывала 7 502 сям’і.

Расавы склад насельніцтва:

  • белыя — 48,3 %
  • негры — 42,2 %
  • лацінаамерыканцы (усіх рас) — 6,6 %
  • азіяты — 2,7 %

Сярэднегадавы даход 19 445 долараў ЗША на душу насельніцтва (даныя 2000 года). Сярэдні ўзрост гараджан — 33 года.

Узровень злачыннасці ў горадзе высокі, але большая частка злачынстваў здзяйсняецца ў «чорных» раёнах.

Заўвагі

Спасылкі