Дружына

Дружына — раннефеадальная ваенная арганізацыя, у тым ліку агулам ў славянскіх і старажытнарускім грамадствах. У раннефеадальны перыяд мела функцыі княжацкага або баярскага рэгулярнага войска. Колькасць ваяроў у княжацкай дружыне рэдка перавышала некалькі сотняў. Дружына дзялілася на старэйшую і малодшую. Старэйшую складалі княжацкія «мужы» (баяры), малодшую — дзеці баярскія — «дзецкія», «отракі», «грыдні». Дружыннікі былі прафесійнымі ваярамі, звязанымі з князем прысягай або асабістай дамовай, аб’ядноўваліся ў таварыствы або брацтвы, фармальна лічыліся роўнымі, удзельнічалі ў кіраванні дзяржавай, выконвалі даручэнні князя, за што атрымлівалі частку даніны і ваеннай здабычы, пазней — зямельную маёмасць.

Паход князя Алега на Царград, мініяцюра з Радзівілаўскага летапісу

Дружыннікаў чэшскіх князёў — homines («людзей») пад 845 годам згадваюць Фульдскія аналы[1]. У Маравіі «Жыціе Мяфодзія» у падзеях 2-й паловы 9 ст. згадвае «друга» (параўн. дружына) — радцу князя Святаполка[2], а тагачасныя лацінамоўныя крыніцы называюць мараўскіх дружыннікаў optimates («лепшыя»), fideles («адданыя»), nobiles viri fideles («высакародныя адданыя мужы»), proceres («першыя»), populus («людзі»)[3]. Пра «мужоў» чэшскіх князёў Вячаслава і Баляслава ў 920-я гады кажа найстаражытнейшая рэдакцыя «Жыція Святога Вячаслава» (2-я палова 10 ст.) пры гэтым «мужы» Вячаслава названы «другамі»[4]. У гэтыя часы служылая знаць (баяры) — княжацкія «мужы», «другі» у Чэхіі і Маравіі функцыянавалі поруч племянной знаці (старэйшын) — «жупанаў»[5].

Пра дружыну ў Польшчы ў 960-я гад згадвае ў сваіх «Запісках» Ібрагім ібн Якуб, паводле яго, падаткі, якія збіраў Мешка I ішлі на ўтрыманне 3 тысяч «ваяроў у панцырах»[6].

Зноскі

Літаратура

  • Стефанович П. С. «Большая дружина» в ранних государствах Европы // Средние века. Исследования по истории Средневековья и раннего Нового времени. — М., 2011. — Вып. 73 (3-4). — С. 27-57
  • Стефанович П. «Большая дружина» в Древней Руси // Российская история. 2011. № 5. — С. 78-90.
  • Стефанович П. С. Бояре, отроки, дружины: военно-политическая элита Руси в X—XI веках — М.: Индрик, 2012. — 658 с.

Спасылкі