Дуб

Дуб[3] (Quercus), род вечназялёных і лістападных дрэў і кустоў сямейства букавых.

Дуб

Дуб звычайны.
Агульны выгляд дарослага дрэва
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Quercus L., 1753

Сінонімы
Cyclobalanopsis Oerst, 1866
Віды
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19276
NCBI  3511
EOL  32233
GRIN  g:10203
IPNI  13507-1
FW  54594

Батанічнае апісанне

Дрэвы вышынёй да 30-40 м, у дыяметры больш за 1 м. Лісце зубчастае або лопасцевае. Кветкі тычынкавыя ў каташках, песцікавыя — адзіночныя. Плод — жолуд.

Жыве 400—500 і больш гадоў.

Экалогія

На Беларусі дуб звычайны, або летні пашыраны па ўсёй тэрыторыі, на поўдні ўтварае дубовыя лясы. Дуб скальны, або сядзячакветны (Quercus petraea) расце ў Белавежскай пушчы. Цвітуць у красавіку-маі, плады выспяваюць у верасні-кастрычніку. У батанічных садах і парках 16 інтрадукаваных відаў і 7 форм. Найбольш вядомыя: дуб паўночны (Quercus rubra), балотны (Quercus palustris), аксамітавы (Quercus velutina).

Захворванні

Значэнне і выкарыстанне

Дрэва дае каштоўную прамысловую сыравіну. Шмат якія экзэмпляры аб'яўлены помнікамі прыроды.

Раней на Беларусі са ствалоў дубоў рабілі лодкі-дубы.

Гл. таксама

Зноскі