Дэзадарант

Дэзадаранты (ад фр.: Dés - прыстаўка, якая азначае выдаленне, і лац. Odor - пах[1]) — касметычныя вырабы, прызначаныя для маскіроўкі, паслаблення або ліквідацыі непрыемных пахаў.

Механізм дзеяння дэзадарантаў заключаецца ў прадухіленні размнажэння бактэрый у вільготным асяроддзі, і ў паглынанні натуральных пахаў цела і іншых дакучлівых пахаў. У склад дэзадарантаў часта ўваходзяць дэзінфікуючыя і бактэрыцыдныя дадаткі, што знішчаюць мікраарганізмы і перашкаджаюць з'яўленню непрыемнага паху[2].

Найбольш часта дэзадаранты прымяняюцца ў зоне падпах, для ўхілення паху, выкліканага пераважна прадуктамі бактэрыяльнага раскладання поту.

Зноскі