Дэкалог, тры

«Дэкало́г, тры» (польск.: Dekalog, trzy) — трэцяя частка дзесяцісерыйнага тэлецыкла «Дэкалог», прысвечанага Дзесяці запаведзям. Фільм зняты ў 1988 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[3]. Прэм’ера фільма на польскім тэлебачанні адбылася 18 мая 1990 года[4].

Дэкалог, трыM:
польск.: Dekalog, trzy
Жанрдрама
Рэжысёр
ПрадзюсарРышард Чуткоўскі
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
КінакампаніяTELEWIZJA POLSKA S.A.[d]
Працягласць55 хв.
Краіна
Мовапольская
Год1989
Папярэдні фільмДэкалог, два
Наступны фільмДэкалог, чатыры
IMDbID 0094985

Фільм «Дэкалог, тры» адпавядае трэцяй з Дзесяці запаведзяў: «Памятай дзень святы святкаваць»[5].

Сюжэт

Трэцяя запаведзь паводле каталіцкай традыцыі: «Памятай дзень святы святкаваць»[5].

Пярэдадзень Божага Нараджэння. Януш (Даніэль Альбрыхскі), кіроўца таксі, пераапранаецца ў Святога Мікалая і прыносіць падарункі сваім дзецям і жонцы. Пазней ён здымае касцюм, і далучаецца да сямейнага святкавання. Пасля Януш з сям’ёй адпраўляецца ў касцёл на святочную імшу. У касцёле ён заўважае Эву (Марыя Пакульніс), з якой у яго тры гады таму быў раман.

Тым жа вечарам Эва прыходзіць к дому Януша і выклікае яго праз дамафон. Яна кажа, што шукае свайго мужа, які знік, і што ёй патрэбна яго дапамога. Януш пакідае дом, патлумачыўшы гэта тым, што нехта скраў яго таксі. Жонка Януша (Яанна Шчэпкоўска) нешта падазрае, і просіць яго не хадзіць. Януш адказвае, што таксі — іх адзіная крыніца даходаў, і ідзе. Януш і Эва праводзяць усю ноч разам, ездзячы па горадзе ў пошуках Эвінага мужа. Дарогай яны абмяркоўваюць сваё мінулае і цяперашняе. Януш вельмі хоча вярнуцца дамоў, каб святкаваць з сям’ёй, але Эва ўсяк хоча ўтрымаць яго побач з сабой і штораз робіць новыя і новыя захады, каб адшукаць мужа. Яны шукаюць яго ў бальніцах, у выцвярэзніку, на вакзале. У рэшце рэшт Януш пачынае здагадвацца, якую гульню вядзе Эва, але трымае гэта пры сабе.

А сёмай гадзіне раніцы Эва прызнаецца, што яна хлусіла Янушу. Яна даўно развялася з мужам, і ён ужо тры гады жыве са сваёй новай сям’ёй у Кракаве. Эва вымушана праводзіць святы ў адзіноце, назіраючы, як іншыя сем’і святкуюць у любові і спакоі, якіх у яе няма. Эва гаворыць, што гэтай ноччу яна рашыла згуляць у гульню: калі ёй удасца адарваць Януша ад сям’і і правесці ўсю ноч з ім, то ўсё ў яе жыцці пойдзе на лад. Калі ж не — яна скончыць жыццё самагубствам.

На світанку яны развітваюцца. Януш вяртаецца да сваёй сям’і, а Эва — да сваёй адзіноты. Калі Януш прыходзіць дадому, жонка прачынаецца і пытае ў яго: «Эва?». «Эва», — адказвае Януш. «Зноў будзеш сыходзіць па вечарах?» — пытае жонка. «Не. Не буду», — адказвае Януш.

Акцёрскі склад


   Даніэль Альбрыхскі   –   Януш
   Марыя Пакульніс[pl]   –   Эва
   Яанна Шчэпкоўска[pl]   –   жонка Януша
   Артур Барчыш[pl]   –   кіроўца трамвая
   Кшыштаф Кумар[pl]   –   урач
   Дарота Сталіньска[pl]   –   работніца вакзала, што катаецца на скейтбордзе
   Уладзімеж Мусял[pl]   –   работнік выцвярэзніка
   Хенрык Бараноўскі[pl]   –   Кшыштаф («Дэкалог, адзін»)
   Яцэк Калуцкі[pl]   –   міліцыянер

Саўндтрэк

Выхад

Прэм’ера фільма адбылася 7 верасня 1989 года на Венецыянскім кінафестывалі[4]. Пазней фільм дэманстраваўся на Кінафестывалі ў Чыкага 19 кастрычніка 1989 года[6]. Прэм’ера фільма на польскім тэлебачанні адбылася 18 мая 1990 года[4].

Зноскі

  • Dekalog (польск.). Інтэрнэт-база польскага кіно. Праверана 17 чэрвеня 2021.
  • а б в Dekalog, trzy (TV Episode 1989) — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 17 чэрвеня 2021.
  • а б Агульны катэхізіс . Афіцыйны інтэрнэт-партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Праверана 17 чэрвеня 2021.
  • Chicago International Film Festival (англ.). Сайт «Chicago Reader» (12 кастрычніка 1989). Праверана 17 чэрвеня 2021.
  • Літаратура

    • Joseph G. Kickasola. The Films of Krzysztof Kieślowski:The Liminal Image. — A&C Black, 2004. — 332 p. — ISBN 978-0-826-41559-2.

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)