Дэльта Меконга

Дэльта Меконга (в’етн.: Đồng bằng Sông Cửu Long — Дэльта Ракі дзевяці цмокаў) — рэгіён на паўднёвым захадзе В’етнама, дзе рака Меконг упадае ў мора праз разгалінаваную сістэму каналаў. Займае тэрыторыю 39 000 км², плошча змяняецца ў залежнасці ад сезону. З’яўляецца унікальнай прыроднай тэрыторыяй, у якой было адкрыта 10 000 новых відаў раслін і жывёл.

Дэльта Меконга
Выява
Дэльта Меконга з космасу, 1996
Краіна
Сталіца
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Знаходзіцца на беразе вадаёмаМеконг
Колькасць насельніцтва
  • 24 490 000 чал.
Вышыня над узроўнем мора2 м
Мяжуе зSoutheast[d]
Плошча
  • 40 576,6 км²
Афіцыйны сайтcantho.gov.vn
Выява карты
Дэльта Меконга на карце В’етнама
Дэльта Меконга (В'етнам)
Дэльта Меконга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Дэльта Меконга была важнай часткай Фунаньскага каралеўства і яе засялялі кхмеры. Праз мора адбываўся ажыўлены гандаль з суседнімі краінамі і нават з Рымскай імперыяй, пра што сведчаць рымскія манеты, знойдзеныя пры раскопках. У VI стагоддзі гэтая тэрыторыя ўваходзіць у кхмерскія каралеўства Чэнла — правапераемнік Фунаньскага каралеўства. Пачынаючы з 1620 года, кхмерскі кароль Чэта II (1618—1628) дазволіў в’етнамцам пасяліцца на гэтай тэрыторыі. Адбылася павольная в’етнамізацыя рэгіёну. Паступовае паслабленне Кхмерскага каралеўства дазволіла в’етнамцам арганізаваць уласнае кіраванне з дапамогай арыстакрата Нгуен Хуй Кана, які прыбыў з тагачаснай сталіцы В’етнама Х’ю. Камбуджа была адрэзаная ад Паўднёва-Кітайскага мора і магла ажыццяўляць гандаль у гэтым рэгіёне толькі з дазволу в’етнамскай адміністрацыі. У 1802 годзе Нгуен Ан абвясціў сябе імператарам Жыа Лонгам. Ён сфармаваў В’етнам у сучасных межах, у якія трапіла і Дэльта Меконга.

У 1960 годзе Францыя падчас Кахінхінскай кампаніі  (руск.) захапіла тэрыторыю дэльты Меконга. Французы патрулявалі шматлікія каналы з дапамогай рачных штурмавых падраздзяленняў арміі. Тактыку патрулявання рэк пасля пераняла армія ЗША. Пасля абвяшчэння незалежнасці тэрыторыя належала праамерыканскай Рэспубліцы Паўднёвы В’етнам. Падчас В’етнамскай вайны Дэльта Меконга была месцам баявых дзеянняў паміж партызанамі Вьетконга і ваенна-марскімі сіламі ЗША:

  • 27 снежня 1966 года тэрыторыя дэльты, дзе меркавана хаваліся партызаны, была моцна разбамблена і выпалена напалмам.
  • У ліпені 1967 года ЗША арганізуе рачныя патрулі для патрулявання дэльты.
  • У кастрычніку 1967 года пачалася аперацыя Sealords  (англ.) па перакрыцці паставак Паўночна-в’етнамскай арміі з Камбоджы, у якой было задзейнічана 1200 баявых лодак[2].

У 1970 годзе рэжым Чырвоных кхмераў паспрабаваў адваяваць дэльту Меконга. Гэтая кампанія справакавала ўварванне В’етнама ў Камбоджу, што прывяло да звяржэння рэжыму чырвоных кхмераў.

Геаграфія

Дэльта Меконга знаходзіцца на захад ад горада Хашыміна. Тэрыторыя пераважна раўнінная, аднак на поўначы і захадзе сустракаюцца пагоркі. Глебы пераважна ўтвораны адкладамі з ракі Меконг. Лясы складаюць усяго 7,7 % тэрыторыі (2011), што з’яўляецца самым нізкім паказчыкам ва ўсім В’етнаме. Паколькі Дэльта Меконга знаходзіцца нізка над узроўнем мора, яе тэрыторыя часта затапляецца паводкамі. Тэрыторыя дэльты Меконга знаходзіцца так нізка над узроўнем мора, што, напрыклад, у правінцыях Бенчэ і Ланган каля 50 % тэрыторыі будзе затоплена ў выпадку, калі ўзровень мора падымецца на метр.

Насельніцтва

Дэльта Меконга населена ў асноўным в’етнамцамі. Паколькі тэрыторыя была часткай Кхмерскай імперыі, тут пражывае самая вялікая кхмерская дыяспара ў правінцыях Чавінь і Шакчанг.

Эканоміка

Асновай эканомікі рэгіёну з’яўляецца сельская гаспадарка і рыбалоўства. Дэльта Меконга ахоплівае адну чацвёртую ўсіх сельскагаспадарчых угоддзяў В’етнама. Галоўнай культурай з’яўляецца рыс.

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)