Ельскі краязнаўчы музей

Ельскі краязнаўчы музеймузей Ельска (Гомельская вобласць).

Ельскі краязнаўчы музей
Профількомплексны
Заснаваны1976
Падпарадкаванасцьаддзел культуры Ельскага райвыканкама.
МесцазнаходжаннеГомельская вобласць, г. Ельск, вул. Дзяржынскага, 1, 247820
Памеры фонду2566
Агульная плошча150
Выставачная плошча138
Плошча запаснікаў12
Адкрыты8.30–17.30, акрамя панядзелка

Гісторыя

У мэтах выканання Пастановы ЦК КПБ і Савета Міністраў "Аб далейшым увекавечанні памяці савецкіх людзей і воінаў" рашэннем бюро райкама КПБ і выканкама райсавета працоўных у г. Ельску 2.07.1966г. быў адкрыты музей Народнай славы. 3 чэрвеня 1975 года на базе музея Народнай Славы быў створаны Ельскі краязнаўчы музей. Са снежня 2004 года быў адкрыта выставачная зала краязнаўчага музея, якая знаходзіцца ў асобным будынку.

Экспазіцыя

Агульная плошча экспазіцый музея - 103 м², выставачнай залы - 118 м². У музеі ёсць 4 экспазіцыйныя залы:

  • этнаграфіі і побыту;
  • прырода краю;
  • зала Вялікай Айчыннай вайны;
  • пастаянная выстава работ заслужанага работніка культуры БССР, мастака М.Засінца.

Колькасць экспанатаў асноўнага фонду на 1.01.07г. складае 2784 адзінак, навукова-дапаможнага - 1014 адзінак.

Літаратура

  • Ельскі краязнаўчы музей // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. – Мн., 1996. – Т. 3. – С. 351.
  • Антропава В. Экспазіцыя расказвае... // Народны голас (Ельск). – 1998. – 13 мая.
  • Залесны М. У Ельскім краязнаўчым // Народны голас (Ельск). – 1995. – 8 лют.