Жан-Мары Пфаф

Жан-Мары Пфаф (нідэрл.: Jean-Marie Pfaff; нар. 4 снежня 1953) — былы бельгійскі футбаліст, брамнік.

Футбол
Жан-Мары Пфаф
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся4 снежня 1953(1953-12-04)[1][2] (70 гадоў)
Грамадзянства Бельгія
Рост180 см
Вага78 кг
Пазіцыябрамнік
Маладзёжныя клубы
1965—1973Бельгія Беверэн
Клубная кар’ера[* 1]
1973—1982Бельгія Беверэн276 (-?)
1982—1988Германія Баварыя (Мюнхен)156 (-165)
1988—1989Бельгія Льерс23 (-?)
1989—1990Турцыя Трабзанспор22 (-?)
Нацыянальная зборная[* 2]
1972Бельгія Бельгія (да 19)6 (0)
1974Бельгія Бельгія (да 21)1 (0)
1976—1987Бельгія Бельгія64 (0)
Трэнерская кар’ера
1998—1999Бельгія Астэндэ
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
СрэбраІталія 1980
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікую частку сваёй кар’еры правёў у бельгійскім «Беверэне» і мюнхенскай «Баварыі». Удзельнік двух чэмпіянатаў свету (1982, 1986) і двух чэмпіянатаў Еўропы (1980, 1984), срэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1980 і чацвёрты прызёр чэмпіянату свету 1986. Адзін з найлепшых брамнікаў у сусветнай гісторыі. Першым атрымаў званне найлепшага брамніка свету (у 1987 годзе). У 2004 годзе, у год стагоддзя ФІФА, быў уключаны ў спіс ФІФА 100. Акрамя надзейнай гульні ў браме, праславіўся таксама сваімі дзівацтвамі, гульнёй на публіку падчас матчаў. З 2003 года на бельгійскім тэлебачанні выходзіць праграма «Пфафы», свайго роду рэаліці-шоў з удзелам Жан-Мары, яго жонкі і трох дачок.

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)