Жуан V

кароль Партугаліі (1706—1750)

Жуан V (парт.: D. João V, o Magnânimo; 22 кастрычніка 1689, палац Ribeira, Лісабон, Партугалія — 31 ліпеня 1750, палац Ribeira, Лісабон, Партугалія) — 24-ы кароль Партугаліі з 1706 года, 11-ы герцаг Браганскі, унук Жуана IV, сын Педру II.

Жуан V
парт.: João V, o Magnânimo
манарх Партугаліі
1706 — 1750
Нараджэнне22 кастрычніка 1689(1689-10-22)[1][2][…]
Смерць31 ліпеня 1750(1750-07-31)[1][2][…] (60 гадоў)
Месца пахавання
РодБраганса
БацькаПедру II
МаціМарыя Сафія Нойбургская[d]
ЖонкаМарыя Ганна Аўстрыйская[d][3]
ДзеціBarbara of Portugal, Queen of Spain[d][4], Жазэ I[4], Педру III, Infante Alexandre of Portugal[d][5], José de Bragança[d], Gaspar de Bragança[d], António de Bragança[d], Maria Rita de Bragança[d], Pedro, Prince of Brazil[d][5] і Infante Carlos of Portugal[d][5]
ВеравызнаннеКаталіцкая Царква
Член у
Дзейнасцьсуверэн
АўтографВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кіраванне

У якасці саюзніка імператара і Англіі ваяваў з Францыяй у вайне за іспанскую спадчыну. У 1717 годзе па просьбе Папы Клімента XI накіраваў магутную эскадру на барацьбу з туркамі, якая разам з караблямі іншых хрысціянскіх краін прыняла ўдзел у бітве ля мыса Матапан.

Быў заступнікам навук і мастацтва. У 1720 годзе заснаваў Акадэмію гісторыі Партугаліі.

Выдаткоўваў значныя сумы на пабудову манастыроў (найбольш значны — манастыр у горадзе Мафра) і за права мець свайго патрыярха ў Лісабоне. У 1748 годзе атрымаў тытул Rex fidelissimus ад Папы Бенедыкта XIV. Апошнія гады на яго меў вялікі ўплыў францысканец Гаспар.

Сям’я

Быў жанаты з Марыяй Ганнай, дачкой імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольда I.

Незадоўга да смерці караля сталі знясільваць хвароба і меланхолія. Нягледзячы на шчодрыя дары манастырам, шматлікія малітвы і працэсіі, здароўе яго не паправілася, і ён памёр ад вадзянкі. Спадчыну атрымаў яго старэйшы сын Жазэ (Іосіф) I.

Зноскі

  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • а б Union List of Artist Names — 2016. Праверана 22 мая 2021.
  • а б в Lundy D. R. The Peerage
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)