Жупраны

Жупра́ны[2] (трансліт.: Župrany, руск.: Жупраны, літ. Žiupronys) — аграгарадок у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Жупранскага сельсавета.

Аграгарадок
Жупраны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Зубраны
Насельніцтва
  • 745 чал. (2010)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1593
Паштовыя індэксы
231102
Аўтамабільны код
4
Жупраны на карце Беларусі ±
Жупраны (Беларусь)
Жупраны
Жупраны (Гродзенская вобласць)
Жупраны

Геаграфія

Размешчаны за 10 км на ўсход ад Ашмян, у самай высокай частцы Ашмянскага ўзвышша, на левым беразе ракі Ашмянкі.

Праз паселішча праходзіць рэспубліканская аўтадарога Барысаў — Вілейка — Ашмяны Р63.

Назва

Сярод літоўскамоўных аўтахтонаў рэгіёна засведчаная форма Žiupronys, ад асновы Žiupr-. Сярод сучасных літоўскіх прозвішчаў засведчаны антрапонім Žiuprys. Ад яго пайшло і засведчанае ў беларускай антрапаніміі прозвішча Жупрэвіч.

Версію пра сувязь жупранскай назвы з зубрамі ўпершыню выказаў, абапіраючыся на фанетытычнае сугучча (Жупр- : зубр), паэт Ф. Багушэвіч (у нататцы 1885 г. у польскамоўны часопіс "Kraj"). Таксама не больш чым на фанетычным сугуччы грунтуецца версія пра сувязь з літоўскім žuobris "саха"[3][4].

Так жа сама быў утворанаы (з дапамогай пашыральніка -on-) і першапачатковы, балцка-літоўскі варыянт назвы Кушлянаў (< Kušlionys).

Гісторыя

Першая пісьмовыя згадка датавана XV ст. У 1407 годзе вялікі князь Вітаўт даў Жупраны віленскаму ваяводзе Войцеху Манівіду. Пазней, каля 300 гадоў належала Радзівілам, апошні з дзевяці ўладальнікаў гэтага роду — Караль Станіслаў «Пане Каханку». Пасля перайшло да Чапскіх.

Мястэчка моцна пацярпела падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай. Калі ў 1652 годзе Багуслаў Радзівіл аддаваў Жупраны ў заклад за 40 000 злотых, то ў 1666 годзе пад заклад мястэчка змог пазычыць толькі 24 000 злотых[5].

У 1692—1694 гадах адноўлены мясцовы касцёл, пад кіраўніцтвам цесляра з Барунаў закладзены новыя сцены, з Вільні замоўлены жалезны крыж даўжынёй у сажань.

У канцы XVIII ст. у Жупранах было толькі 35 дамоў і тры вуліцы — Дворская, Сольская і Астравецкая.

У вайну 1812 года праз Жупраны ад Бярэзіны на Вільню адступалі напалеонаўскія войскі. Французы спалілі ў мястэчку 180 пабудоў, французскі генерал Філіп-Поль дэ Сегюр пісаў пра гэтыя падзеі і мястэчка ў мемуарах, прысвечаных напалеонаўскаму паходу:

У Жупранах, той самай вёсцы, дзе імператар толькі на гадзіну размінуўся з рускім партызанам Сеславіным, салдаты цалкам палілі дамы проста каб пагрэцца на некалькі хвілін. Святло гэтых вогнішчаў прыцягвала некаторых з гэтых няшчасных, якіх празмерны холад і пакуты прывялі ў трызненне; яны беглі да іх, як вар'яты, і, скрыгочучы зубамі і смеючыся, як дэманы, кідаліся ў гэтыя печы, дзе і гінулі ў самых жудасных канвульсіях. Іх галодныя спадарожнікі глядзелі на іх без жаху; былі нават некаторыя, хто выцягваў гэтыя целы, знявечаныя і абпаленыя полымем, і гэта праўда, што яны адважыліся забрудзіць сабе рот гэтай агіднай ежай.

У 1854 годзе пачалося будаўніцтва мураванага Касцёла Святых апосталаў Пятра і Паўла. Мясцовыя сяляне прымалі ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў, падзеі адбываліся на рынкавай плошчы ў Жупранах.

У 1900 годзе у Жупранах пахаваны беларускі паэт Францішак Багушэвіч, магіла знаходзіцца на могілках за касцёлам.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Жупраны ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.

У цэнтры мястэчка, пачатак XX ст.

У 1939 годзе Жупраны ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета Ашмянскага раёна.

У 1958 годзе ў вёсцы адкрыты помнік Багушэвічу, адзін з двух помнікаў паэту на тэрыторыі Беларусі. 22 сакавіка 1970 годзе адкрыты Музей Францішка Багушэвіча, дзе захоўваецца каля 300 экспанатаў, датычных жыцця класіка[3].

Насельніцтва

  • 1885 год — каля 285 чал., 60 двароў.
  • 1931 год — 657 чал., 124 двары;
  • 1971 год — 423 чал., 121 двор;
  • 1993 год — 734 чал., 248 двароў[6];
  • 1997 год — 795 чал., 288 двароў[7].
  • 2010 год — 745 чал.

Інфраструктура

У Жупранах ёсць паштовае аддзяленне, бібліятэка, Дом культуры, школа, сельсавет, дзіцячы сад, гандлёвы цэнтр, амбулаторыя[8].

Эканоміка

Свінагадоўчая і малочнатаварная фермы, механізаваны двор[8].

Культура

У школе дзейнічае Музей Францішка Багушэвіча.

Славутасці

Магіла Ф. Багушэвіча

Вядомыя асобы

  • Браніслаў Іпалітавіч Загорскі (нар. 1935) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук (1971).
  • Якаў Ромбра (1858—1922) — яўрэйскі асветнік, пісьменнік, журналіст.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)