Завалочыцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Завало́чыцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. — вёска) Завалочыцы. Плошча — 225,15 км².

Завалочыцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уГлускі раён
Уключае15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрЗавалочыцы
Дата ўтварэння24 чэрвеня 1960
Насельніцтва (2019)898
Плошча225,15 км²
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў6

Утвораны 24 чэрвеня 1960 года года ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Гарадоцкага, Макавіцкага і Сіманавіцкага сельсаветаў, вёскі Баравішча, Дуброва, Людзвінова і Ольніца перададзены ў склад Хвастовіцкі сельсавет[1]. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Бабруйскага раёна. 12 жніўня 1980 года скасавана вёска Славіна[2]. 20 лістапада 2013 года ў склад Калаціцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Бабірова, Горнае, Масцішча, Ясенцы)[3]. 13 красавіка 2018 года вёскі Бабірова, Горнае і Ясенцы вернуты ў склад Завалочыцкага сельсавета[4].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (16 населеных пунктаў) — 1306 чалавек[5], з іх 92,7 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 898 чалавек[7].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.