Заслаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці БССР

Засла́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Заслаўе (не ўваходзіў у склад).

Заслаўскі сельсавет
Краіна Беларуская ССР
Уваходзіў уМінскі раён
Уключаў24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтрЗаслаўе (не ўваходзіла ў склад)
Дата ўтварэння20 жніўня 1924,
20 студзеня 1960
Дата скасавання24 верасня 1926,
9 жніўня 1979

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Заслаўе. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Заслаўскага местачковага Савета.

Зноў утвораны 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці з цэнтрам у гарадскім пасёлку Заслаўе. У склад сельсавета пералічаны 21 населены пункт (Валоўшчына, Варонка, Варашылы, Вязанка, Ганалес, Гуры, Дзехнаўка, Дзічкі, Загор’е, Захарычы, Зялёнае, Келькаўшчына, Кіршы, Кладачкі, Крыжоўка, Лапаравічы, Меткава, Прыбытак, Студзянец, Чарняўшчына і Шубнікі) з адміністрацыйнага падпарадкавання Заслаўскага пассавета і 5 населеных пунктаў (Аронава Слабада, цагельны завод Коханаўшчына, Сёмкава, Сялюты і Чучаны) са складу Сёмкаў-Гарадоцкага сельсавета[1]. Скасаваны 9 жніўня 1979 года, тэрыторыя далучана да Ждановіцкага (4 населеныя пункты: вёскі Валоўшчына, Ганалес, пасёлкі Зялёнае і Крыжоўка), Папярнянскага (6 населеных пунктаў: вёскі Аронава Слабада, Лапаравічы, Сёмкава, Сялюты, Чучаны, пасёлак Сёмкава), Пятрышкаўскага (9 населеных пунктаў: Варашылы, Вязанка, Гуры, Дзічкі, Захарычы, Кіршы, Меткава, Чарняўшчына, Шубнікі) сельсаветаў і Заслаўскага пассавета (5 населеных пунктаў: вёскі Варонка, Дзехнаўка, Загор’е, Кладачкі і Студзянец)[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 24 населеныя пункты.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.