Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь

ганаровае званне Рэспублікі Беларусь

«Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.

Нагрудны знак у 1995—2020 гадах (злева) і з 2020 года (справа).

Ганаровае званне «Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца ваенным, якія знаходзяцца на службе ў пагранічных войсках пятнаццаць і больш гадоў у каляндарным вылічэнні, за бездакорнае нясенне службы па ахове дзяржаўнай граніцы, умелую арганізацыю пагранічнай службы, высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай, навукова-тэхнічнай дзейнасці, умацаванне пагранічнага супрацоўніцтва, за самаадданыя дзеянні, звязаныя з выкананнем службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і выхаванні ваенных кадраў.

Некаторыя з узнагароджаных[1]

  • Алег Барысавіч Абызаў (14 верасня 2004)
  • Аляксандр Яўгенавіч Жэчка (14 верасня 2004)
  • Аляксей Іванавіч Бародзіч (20 сакавіка 2006)
  • Віктар Барысавіч Петрыкевіч (20 красавіка 2007)
  • Анатоль Пятровіч Чырака (27 чэрвеня 2007)

Зноскі

Спасылкі