Засуха 2100-х гадоў да н.э.

(Пасля перасылкі з Засуха 4200 гадоў таму)

Засуха 4200 гадоў таму[1][2] (2100-я гг. да н. э.) — адна з найбольш цяжкіх, па выкліканых ёю сацыяльных узрушэннях, кліматычных падзей галацэну[3]. Засуха доўжылася на працягу ўсяго XXII стагоддзя да н.э. і, імаверна, спрыяла падзенню Старога царства ў Егіпце і Акадскай імперыі ў Месапатаміі[4]. Засуха магла таксама прывесці да перасялення на паўднёвы ўсход носьбітаў Харапскай цывілізацыі[5].

Карта зон, якія пацярпелі ад кліматычнай падзеі 4200 гадоў таму. Заштрыхаваныя вобласці былі закрануты вільготнымі ўмовамі або паводкамі, пункцірныя вобласці — засухай або пыльнымі бурамі
Рэканструкцыя тэмпературы па даных ледніковых кернаў з Цэнтральнай Грэнландыі. Рэзкае пахаладанне  (руск.) пачынаецца каля 2200 года да н.э. дасягаючы лакальнага мінімуму каля 2000 года да н.э.

Крыніца арыдызацыі  (руск.) ў Месапатаміі каля 2100 года да н.э. супадае з астуджэннем клімату ў Паўночнай Атлантыцы (адзін з цыклаў Бонда  (руск.))[3][6][7]. Фаза інтэнсіўнай арыдызацыі  (руск.) каля 2200 года да н.э. мае свае маркеры ў Паўночнай Афрыцы[8], на Блізкім Усходзе[9], Чырвоным моры[10], Аравійскім паўвостраве[11], Персідскім заліве, Індыйскім субкантыненце[5] і цэнтральнай частцы Паўночнай Амерыкі[12], а таксама ледавіковых адкладах горнай часткі заходняй Канады[13].

Мяжа стэпаў і лесастэпаў на Сярэднярускім узвышшы 4000 гадоў таму знаходзілася на паўночны захад ад сучаснай на 140—200 км[14]. У стэпавай зоне Прычарнамор'я і Прыазоўя  (укр.) першая палова суббарэалу  (руск.) характарызавацца арыдызацыяй клімату. Найбольшая арыдызацыя адзначана 4200-3700 гадоў таму[15][16]. Паводле даных археолагаў, на тэрыторыі прычерноморскіх стэпаў і на Паўночным Каўказе няма ніводнага пахавання з датыроўкай паміж 4100 і 3900 гадоў таму[17]. Даныя краніялогіі сведчаць аб рэзкай змене насельніцтва ў паўднёварускіх стэпах: катакомбная культура  (руск.) практычна знікае, змяніўшыся прышлым насельніцтвам цэнтральнаеўрапейскага і каўказскага паходжання (бабінская  (руск.) і лолінская  (англ.) культуры)[18][19].

Каля 2150 года да н. з прычыны нізкага разліву Ніла спыніла сваё існаванне Старое царства у Егіпце[20]. Голад, грамадскія беспарадкі і раздробленасць працягваліся прыблізна 40 гадоў, пакуль Егіпет не быў паэтапна аб’яднаны ў Сярэдняе царства. У сярэдзіне таго ж стагоддзя горцы-гутыі спусціліся з хрыбтоў Загрос і разбурылі Акад. Мусоны перасталі дасягаць гарадоў Індскай цывілізацыі, што прывяло да перасыхання Гхагар  (руск.) і звязаных з ім ірыгацыйных каналаў, за якім рушыў услед адток насельніцтва з Пяцірэчча на ўсход.

У кітайскай пісьмовай традыцыі з гэтым часам звязана барацьба Юя Вялікага з катастрафічнымі разлівамі Хуанхэ. Археолагі фіксуюць у XXII стагоддзі да н. э. канчатковы заняпад неалітычных культур Кітая  (руск.).

Як мяркуецца, з драматычнай мнагастагоддзевай засухай, якая адбылася на вялікім Блізкім Усходзе, звязаны масавы прыток генаў ад зебу (Bos taurus indicus) да блізкаўсходніх прыручаных свойскіх быкоў (Bos taurus taurus), які адбыўся каля 4 тысяч гадоў таму[21][22].

Зноскі

Спасылкі