Збігнеў Рау

Збігнеў Уладзімеж Рау (польск.: Zbigniew Włodzimierz Rau; нар. 3 лютага 1955, Лодзь, ПНР) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, міністр замежных спраў Рэспублікі Польшча. Дзеючы старшыня Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ).

Збігнеў Рау
польск.: Zbigniew Rau
дэпутат Сейма Польшчы[d]
з 12 лістапада 2019
сенатар Польшчы[d]
25 верасня 2005 — 4 лістапада 2007
ваявода ў Польшчы[d] (Лодзьскае ваяводства)
8 снежня 2015 — 11 лістапада 2019
Міністр замежных спраў Польшчы
26 жніўня 2020 — 27 лістапада 2023
ПапярэднікЯцак Чапутовіч[d]
ПераемнікSzymon Szynkowski vel Sęk[d]
прадстаўнік у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
23 студзеня 2006 — 21 студзеня 2008
прадстаўнік у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
6 сакавіка 2020 — 26 жніўня 2020
Нараджэнне3 лютага 1955(1955-02-03) (69 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступеньдоктарская ступень[d] (1982), габілітаваны доктар (1996) і навуковы прафесар[d] (2005)
Месца працы
Узнагароды
ордэн «За заслугі» І ступені сярэбраны крыж Заслугі Bronze Medal for Merit in Fire Protection Medal of the National Education Commission Medal Stulecia Utworzenia Policji Państwowej Odznaka Honorowa Krzyż Pamięci Szlaku Nadziei
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

У 1977 годзе скончыў юрыдычны факультэт Лодзінскага ўніверсітэта. З 1981 года быў стыпендыятам і выкладчыкам ва ўніверсітэтах Германіі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі, ЗША і Аўстраліі. У 1982 годзе атрымаў ступень доктара права, у 1996 годзе — хабілітаванага доктара.

У 2005 годзе атрымаў вучонае званне прафесара юрыдычных навук і ўзначаліў кафедру палітыка-прававых дактрын Лодзінскага ўніверсітэта.

У 2005 годзе ўваходзіў у Камітэт падтрымкі Леха Качыньскага на прэзідэнцкіх выбарах. У тым жа годзе на парламенцкіх выбарах быў абраны сенатарам ад партыі «Права і справядлівасць». З 2006 па 2008 гады прадстаўляў польскі парламент у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.

8 снежня 2015 года ўзначаліў Лодзьскае ваяводства. 11 лістапада 2019 года быў абраны дэпутатам Сейма і завяршыў працу ў якасці ваяводы. У сейме быў прызначаны старшынёй камісіі па замежных справах. У 2020 годзе стаў старшынёй дэлегацыі польскага парламента ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

26 жніўня 2020 года Збігнеў Рау прызначаны міністрам замежных спраў Рэспублікі Польшча.

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі