Землетрасенне на Заходняй Яве (2022)

21 лістапада 2022 года землятрус магнітудай 5,6 адбыўся недалёка ад Чыанджура на захадзе вострава Ява, Інданезія. Дрэнная якасць пабудоў і высокая шчыльнасць насельніцтва прывялі да вельмі вялікай колькасці ахвяр для такога маштабу землетрасення: 162 чалавекі загінулі[1][2][3][4] і больш за 700 атрымалі раненні[5]. Падчас катарстрофы былі разбураны ці пашкоджаны 2200 будынкаў[6][7].

Дата і
час
21 лістапада 2022

Штуршкі адчуваліся нават у Джакарце, сталіцы краіны[8].

Ява знаходзіцца паблізу актыўнай канвергентнай мяжы, якая падзяляе Зондскую пліту на поўначы і Аўстралійскую пліту на поўдні. На мяжы, адзначанай Зондскім жолабам, які рухаецца на поўнач, Аўстралійская пліта апускаецца пад Зондскую пліту. Гэта можа прыводзіць да землетрасенняў магнітудай да 8,7, якія мелі месца ў 1994, 2006 і 2009 гадах[9].

Зноскі