Каймінцы
Каймінцы - катэгорыя феадальна-залежных сялян у ВКЛ ў XII — XVI ст. У прыгон траплялі шляхам эканамічнага падпарадкавання. Мелі ўласную гаспадарку, але не былі землеўладальнікамі, карысталіся падворнымі надзеламі і былі асабіста залежныя ад пана. Ад чэлядзі нявольнай адрозніваліся тым, што павіннасці неслі не ад членаў сям'і па-асобку, а ад гаспадаркі ў цэлым, таму каймінцы паасобку не прадаваліся і не купляліся. Пасля валочнай памеры сярэдзіны XVI ст. зліліся з асноўнай масай феадальна-залежнага насельніцтва.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)