Камкор

Камкор — воінскае званне вышэйшага каманднага саставу ў Чырвонай Арміі. Скарачэнне ад «камандзір корпуса». Вышэй за камдыва, ніжэй за камандарма 2-га рангу. Таксама жаргонная назва пасады камандзіра корпуса ў УС СССР і Расіі.

Гісторыя

Уведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года «Аб увядзенні персанальных ваенных званняў начальніцкага складу РСЧА».

Усяго званне камкор было прысвоена 146 асобам. Значная частка першых савецкіх камкораў (59) была рэпрэсаваная ў 1937—1938 гадах. Пры пераатэстацыі ў 1940 годзе адзін камкор атрымаў званне генерал арміі (Г. К. Жукаў), 51 — званне генерал-лейтэнант, а 6 — званне генерал-маёр. Яшчэ адзін камкор Леанід Рыгоравіч Пятроўскі атрымаў званне генерал-лейтэнант у 1941 годзе.

Род войскаўАдпаведнае званне / пасада
У камандным складзе
Народны камісарыят унутраных спраў СССРКамісар дзяржаўнай бяспекі 3-га рангу[1],
уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года
(ваеннаслужачыя памежных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА)
Інспектар міліцыі
Ваенна-Марскі Флот СССРФлагман 1-га рангу
У начальніцкім складзе
у сухапутных і ваенна-паветраных сілахкарінжынер
у ваенна-марскіх сілахінжынер-флагман 1-га рангу
у ваенна-палітычным складзе ўсіх родаў войскаўкарпусны камісар
у ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаўкарінтэндант
у ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаўкарваенюрыст
у ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаўкарурач
у ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаўкарветурач

Знакі адрознення

Знакі адрознення камкора — тры цёмна-чырвоныя «ромбы» ў пятліцах, тры шэўроны на рукаве і гэтак далей.

Зноскі

Літаратура і спасылкі

  • Великая Отечественная война: Комкоры. Военный биографический словарь: В 2-х томах. М.: Кучково поле, 2006.
  • Сувениров О. Ф. 1937. Трагедия Красной Армии. — М., 2009.
  • Список генералов Красной Армии. (Праверана 4 студзеня 2013)
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі